Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта

Раней Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Уладзіміру Макею ўвайсці ў кантакт з уладамі Індыі, каб дасягнуць пагаднення аб набыцці дадатковай колькасці супрацьвірусных прэпаратаў.
Sputnik
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць міністэрству аховы здароўя 140 млн беларускіх рублёў (каля 57,2 млн долараў), паведамляе Telegram-канал Пул першага, блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Сродкі выдзеляць з рэзервовага фонду прэзідэнта. У далейшым Міністэрства аховы здароўя накіруе гэтыя грошы на закупку вакцын ад каронавіруса, а таксама супрацьпухлінных, супрацьтуберкулёзных, сардэчных і іншых лекавых прэпаратаў.
"Гэта дасць магчымасць забяспечыць якаснае аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку планавай, бесперабойную пастаўку ў арганізацыі аховы здароўя лекавых сродкаў, у тым ліку вакцыны", - гаворыцца ў паведамленні.

Закупка ШВЛ і супрацьвірусных прэпаратаў

У канцы кастрычніка ў час нарады, прысвечанай сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне задзейнічана каля 50 працэнтаў апаратаў ШВЛ, таму дадаткова закупляць абсталяванне немэтазгодна.
“Я хачу, каб людзі разумелі: мы не можам у кожны раённы шпіталь паставіць 10-12 апаратаў ШВЛ. Таму што яны не патрэбныя будуць там, калі сыдзе гэты COVID. Я казаў пра тое, што гэта нятанна. Па-другое, іх вельмі складана зараз набыць: там усё ўжо распісана. Дзесьці штук 15 мы яшчэ атрымаем да канца года", - паабяцаў беларускі лідэр.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паведаміў аб сваім даручэнні міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею ўвайсці ў кантакт з уладамі Індыі, каб дасягнуць пагаднення аб набыцці дадатковай колькасці супрацьвірусных прэпаратаў.
"Я папрашу прэм'ер-міністра, каб ён жорстка ўзяў на кантроль гэта пытанне. Калі трэба, падключыце мяне. Я перагавару з прэм'ер-міністрам (Індыі Нарэндрай Модзі - Sputnik)", - запэўніў тады кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
"Я не ведаў, што гэта так цяжка": маналогі пацыентаў і ўрачоў з чырвонай зоны
Як каронавірус уплывае на знешнасць людзей, распавялі лекары
Пуцін распавёў аб распрацоўцы прэпаратаў для лячэння каронавіруса