Міністэрства аховы здароўя: беларускую вакцыну ад каронавіруса падрыхтуюць для экспарту

Выпускам беларускай вакцыны супраць COVID-19 зоймецца ААТ "БелВітуніфарм", завод па вытворчасці вакцын пабудуюць у вёсцы Должа Віцебскай вобласці.
Sputnik
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Беларуская вакцына ад COVID-19 пройдзе ўвесь аб'ём выпрабаванняў, неабходных для яе экспарту, заявіла начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, кандыдат біялагічных навук Маргарыта Досіна.
Яна падкрэсліла, што працэс па вытворчасці вакцын складаны, уключае шмат этапаў, у тым ліку і мадэрнізацыю вытворчасці на "БелВітуніфарм".
"Паралельна мы рэалізуем вялікі навуковы праект, дзякуючы якому зможам правесці даклінічныя і клінічныя даследаванні і зарэгістраваць вакцыну. Ужо атрыманы прататып, адпрацаваны штамы, якія лягуць у аснову айчыннай вакцыны. Вядома ж, правяраецца эфектыўнасць узораў", – цытуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле яе слоў, вакцына беларускай вытворчасці дапаможа стварыць айчынную навуковую школу. "Наша вакцына будзе прызначана для беларусаў, але ніхто не забараняе выходзіць на экспарт. Мы будзем праводзіць той аб'ём іспытаў, які дасць магчымасць выйсці на экспарт", - дадала спецыяліст.
Распрацоўка беларускай вакцыны вядзецца арганізацыямі, якія знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, серыя прататыпнага варыянту вакцыны падрыхтавана.
Выпускам беларускай вакцыны супраць COVID-19 зоймецца ААТ "БелВітуніфарм", завод па вытворчасці вакцын пабудуюць у вёсцы Должа Віцебскай вобласці.
Sputnik раней пісаў аб тым, што ў новым корпусе будзе выпускацца не толькі вакцына ад каронавіруса, але і іншыя вакцыны, прычым завод будзе ўключаць у сябе поўны комплекс вытворчасці.
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта