Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб тэмпах вакцынацыі ад каронавіруса ў Беларусі

Для абароны беларусаў ад каронавіруснай інфекцыі ў ведамстве заклікалі рабіць прышчэпкі.
Sputnik
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Колькасць жыхароў Беларусі, якія атрымалі першы ўкол вакцыны ад каронавіруса, склала больш за 3,022 мільёна чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
"З іх больш за 2 мільёны 332 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Па папярэдняй інфармацыі, поўны курс вакцынацыі зрабілі:
у Брэсцкай вобласці – больш за 293 тысячы чалавек,
у Віцебскай вобласці – звыш 242,1 тысячы,
у Гомельскай вобласці – больш за 424,9 тысячы,
у Гродзенскай вобласці – звыш 275,7 тысячы,
у Мінску – больш за 463,5 тысячы,
у Мінскай вобласці – звыш 287,7 тысячы,
у Магілёўскай вобласці – больш за 285,6 тысячы.
Сярод супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 59,9 тысячы чалавек.

Вакцынацыя ў Беларусі

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у хуткім часе Беларусь можа атрымаць 1,75 млн доз вакцын ад COVID-19 – будзе закуплена каля мільёна доз вакцыны замежнай вытворчасці і 250 тысяч доз расійскай вакцыны, яшчэ паўмільёна доз паступіць па бязвыплатнай дапамозе.
У планах улад – забяспечыць вакцынай ад каронавіруса не менш за 60% насельніцтва Беларусі.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней не выключаў з'яўлення новых відаў вакцын у Беларусі, аднак адзначаў, што прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца, дастаткова "для задавальнення попыту".
Краіны ЕС уводзяць новыя COVID-абмежаванні на фоне росту захворвання
Чытайце таксама:
Беларусам на зайздрасць: латарэю для тых, хто прышчэпіўся ад COVID, працягнулі ў Расіі
Міністэрства аховы здароўя расказала, дзе возьме грошы на павелічэнне зарплат медыкаў
Лукашэнка аб каронавірусе: мы спаўзлі з вяршыні
Таблеткі для лячэння COVID-19 на даму адобрылі ў Вялікабрытаніі
Калі пачнуць вакцынаваць дзяцей ад каронавіруса, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя