Мінздароўя Беларусі заяўляе аб змяншэнні тэмпаў захворвання на каронавірус

Эпідэміялагічная сітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні стацыянараў абласцей з "кавіднага рэжыму".
Sputnik
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Тэмпы прыросту захворвання на каронавірус у Беларусі крыху змяншаюцца, паведаміла ў нядзелю прэс-служба беларускага Міністэрства аховы здароўя.
"Амаль ва ўсіх абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з "кавіднага рэжыму". Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб'ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Напярэдадні, падчас наведвання гарадской бальніцы №1 імя Сямашка ў Оршы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што апошнім часам зніжаецца захворванне на каронавірус, і прычына ў тым ліку – вакцынацыя.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што каронавірусная інфекцыя – гэта вострае рэспіраторнае віруснае захворванне, адзіны спосаб папярэдзіць яго і пазбегнуць яго цяжкага цячэння – своечасовая вакцынацыя. Як падкрэслілі ў ведамстве, зрабіць прышчэпку сёння можна амаль ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і мінскім метро.

Вакцынацыя ў Беларусі

Раней Міністэрства аховы здароўя расказала аб тэмпах вакцынацыі ў Беларусі. Па апошніх дадзеных, першую дозу вакцыны атрымалі больш за 3,022 мільёна чалавек, у тым ліку больш за 2,332 мільёна прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у хуткім часе Беларусь можа атрымаць 1,75 млн доз вакцын ад COVID-19 – будзе закуплена каля мільёна доз вакцыны замежнай вытворчасці і 250 тысяч доз расійскай вакцыны, яшчэ паўмільёна доз паступіць па бязвыплатнай дапамозе.
У планах улад – забяспечыць вакцынай ад каронавіруса не менш за 60% насельніцтва Беларусі.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб тэмпах вакцынацыі ад каронавіруса ў Беларусі
Чытайце таксама:
Краіны ЕС уводзяць новыя COVID-абмежаванні на фоне росту захворвання
Лукашэнка аб каронавірусе: мы спаўзлі з вяршыні
Калі пачнуць вакцынаваць дзяцей ад каронавіруса, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя
У Беларусі дамінуе дэльта-штам: пацыенты маладзейшыя і "цяжэйшыя"
The Lancet апублікаваў даклад аб эфектыўнасці вакцыны "Спутник Лайт"