The Lancet апублікаваў даклад аб эфектыўнасці вакцыны "Спутник Лайт"

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкВакцынацыя ад Covid-19
Вакцынацыя ад Covid-19  - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2021
Падпісацца
Сусветна вядомы часопіс сцвярджае, што эфектыўнасць вакцыны складае 70% супраць дэльта-штаму каронавіруса на працягу трох месяцаў пасля вакцынацыі.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Расійская аднакампанентная вакцына "Спутник Лайт" фарміруе моцны гумаральны і клеткавы імунітэт як у тых, хто перахварэў на каронавірус, так і ў тых, хто раней з інфекцыяй не сутыкаўся, гаворыцца ў артыкуле аўтарытэтнага медыцынскага часопіса The Lancet.
Звесткі атрыманы на падставе вакцынацыі 28 тысяч чалавек. Эфектыўнасць прэпарата "Спутник Лайт" пры выкарыстанні яго як самастойнага прэпарата склала 70%, ва ўзроставай групе да 60 гадоў - 75%.
Калі ж вакцыну выкарыстоўвалі як бустарную дозу пасля прымянення іншых вакцын, то эфектыўнасць супраць дэльта-штаму блізкая да эфектыўнасці двухкампанентнай вакцыны "Спутник V" - больш за 83% супраць інфекцыі і звыш 94% супраць шпіталізацыі.
"Паказчыкі эфектыўнасці "Спутник Лайт" супраць "дэльта"-варыянту перавышаюць паказчыкі шэрагу замежных двухкампанентных вакцын, якія дэманструюць значнае зніжэнне эфектыўнасці да ўзроўню менш за 50% праз пяць месяцаў пасля вакцынацыі", – тлумачыць Расійскі фонд прамых інвестыцый.
У артыкуле прыводзяцца дадзеныя, што большасць пабочных рэакцый пасля вакцынацыі "Спутник Лайт" былі лёгкімі або ўмеранымі (66,4%) і ўмеранымі (5,5%), сур'ёзных пабочных эфектаў выяўлена не было.
"Аднадозавая вакцына супраць COVID-19 "Спутник Лайт" мае добры профіль бяспекі і выклікае моцныя гумаральныя і клеткавыя імунныя адказы як у серанегатыўных (якія раней не хварэлі – Sputnik), так і ў серапазітыўных удзельнікаў", – гаворыцца ў публікацыі The Lancet.

Высокая ацэнка

Гэта не першая публікацыя ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе The Lancet аб эфектыўнасці расійскіх вакцын. Так, у лютым выданне паведаміла вынікі даследаванняў расійскай двухкампанентнай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Яна прадэманстравала высокую эфектыўнасць і бяспеку.
Эфектыўнасць вакцыны склала 91,6% на аснове аналізу дадзеных 19866 добраахвотнікаў, якія атрымалі першую і другую ін'екцыю вакцыны ці плацэба. На момант дасягнення фінальнай кантрольнай кропкі было 78 пацверджаных выпадкаў захворвання на каронавірус.
У ліпені яшчэ адзін навуковы сусветны часопіс Nature апублікаваў дадзеныя, якія пацвярджаюць эфектыўнасць "Спутник V". Выданне прывяло інфармацыю аб выкарыстанні расійскай вакцыны ў многіх краінах свету, аб бяспецы прэпарата, а таксама аб адсутнасці сур'ёзных пабочных эфектаў.
Чытайце таксама:
"Спутник Лайт" - толькі для рэвакцынацыі: Мінаховы здароўя РФ абнавіла рэкамендацыі
Пуцін заклікае паскорыць пытанне прызнання краінамі вакцын ад каронавіруса
У Расіі дазволілі адначасова ўводзіць "Спутник Лайт" і вакцыну ад грыпу
Стужка навiн
0