Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Аліевым

Беларускія ўлады раней выказвалі зацікаўленасць адносна ўдзелу ў аднаўленчых работах у Нагорным Карабаху, якія праводзіліся пасля спынення баявых дзеянняў.
Sputnik
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў 8 лістапада правялі тэлефонную размову, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лідары дзвюх краін лічаць, што супрацоўніцтва паміж Мінскам і Баку мае стратэгічны характар. Таму асобная ўвага была ўдзелена рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, у тым ліку, удзел беларускага бізнесу ў праектах на азербайджанскай тэрыторыі.
"Аляксандр Лукашэнка вітаў той факт, што год таму завяршылася шматгадовае супрацьстаянне паміж Азербайджанам і Арменіяй. Асабліва звярнуў увагу на важнасць распачатага працэсу мірнага будаўніцтва, які ідзе на карысць абедзвюм краінам", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
На яго думку, аднаўленне лагістыкі і эканамічнага супрацоўніцтва на поўдні Каўказа паслужыць трывалай асновай для міру ў рэгіёне і гарантуе бяспеку мясцовых народаў.
Беларускі лідар выказаў спачуванні родным і блізкім усіх ахвяр шматгадовага карабахскага канфлікту. Пры гэтым ён адзначыў важную ролю, якую адыграла Расія, таму што дзякуючы яе пасрэдніцтву спынілася кровапраліцце.
Аляксандр Лукашэнка расказаў Ільхаму Аліеву, што ў Мінску ўсталююць помнік паэту і мысліцелю Нізамі Гянджэві ў знак дружбы паміж народамі дзвюх краін. У гэтым годзе ў Азербайджане і свеце адзначаецца 880-годдзе выдатнага літаратара.
Самыя цёплыя з часоў СССР: Лукашэнка пра адносіны Беларусі і Азербайджана
Чытайце таксама:
Азербайджан прыняў прапанову Расіі аб спыненні агню на мяжы з Арменіяй
Лукашэнка паскардзіўся на "дрэнную традыцыю" з пасламі Азербайджана
Беларускія спецыялісты гатовы будаваць у Азербайджане "разумныя" гарады - пасол
Беларусь закупіць у Азербайджане 1 мільён тон нафты ў 2021 годзе
Перамовы ў Баку: пра што дамовіліся Аліеў і Лукашэнка
Расія і Турцыя стварылі ў Карабаху цэнтр сумеснага маніторынгу
МЗС: Беларусь вітае спыненне агню ў Нагорным Карабаху