Калючая загарода Еўрасаюза

Польшча закрывае рух праз пагранпераход "Кузніца"

Аўтамабілістам Пагранічная варта Польшчы рэкамендуе ехаць на пагранічныя пераходы ў Церэспалі і Баброўніках.
Sputnik
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. У аўторак Польшча прыпыняе прыгранічны аўтамабільны рух на пагранпераходзе "Кузніца" (з беларускага боку - "Брузгі", паведаміла польскае пагранічнае ведамства ў Twitter.
"У сувязі з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы 9 лістапада з 7 раніцы рух у пункце будзе прыпынены", - гаворыцца ў паведамленні.
Сітуацыя на мяжы з Польшчай абвастрылася раніцай у панядзелак 8 лістапада, калі шматлікія групы бежанцаў з дзецьмі рушылі ўздоўж трасы да мяжы з Польшчай.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, там знаходзіцца больш за дзве тысячы мігрантаў. Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер заявіў на брыфінгу аб трох-чатырох тысячах чалавек.
Бежанцы разбілі палаткі ў пары метраў ад калючага плота. Палякі прыгналі да мяжы салдат і спецтэхніку.
ДПК Беларусі заяўляў, што сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца вельмі напружанай.
Калючая загарода Еўрасаюза
Што адбывалася на беларуска-польскай мяжы ў панядзелак
Таксама на Sputnik:
Мігрантаў, якія змогуць прарвацца ў Польшчу, будуць выцясняць назад
ДПК: на беларуска-польскай мяжы ўжо каля 2 тысяч бежанцаў
Стральба на мяжы чутна з польскага боку - Дзяржпагранкамітэт
Афіцыйна: ДПК не выключае правакацый з боку Польшчы на мяжы
Становішча на мяжы: натоўп мігрантаў спрабуе прарвацца ў Польшчу – відэа
Літва накіруе войскі да мяжы з-за сітуацыі з мігрантамі
Захарава назвала сітуацыю з мігрантамі на мяжы ЕС "філіялам пекла"