Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю з мігрантамі на мяжы

Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце пасля абвастрэння сітуацыя ў беларуска-польскім прыграніччы: асаблівую заклапочанасць прэзідэнты выказалі наконт сцягвання на мяжу польскай арміі.
Sputnik
МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі стэлефанаваліся ў аўторак днём і абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Лідэры абедзвюх краін абмеркавалі ў дэталях наплыў мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін выказалі сур'ёзную заклапочанасць наконт таго, што польская армія сцягвае на мяжу свае рэгулярныя войскі.
Таксама Лукашэнка і Пуцін зверылі гадзіннікі па інтэграцыйных пытаннях і яшчэ раз абмеркавалі вынікі Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
У прэс-службе Крамля падкрэслілі, што па выніках тэлефоннай размовы "пацверджаны настрой на далейшае развіццё ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у духу партнёрства і саюзніцтва". Бакі дамовіліся аб працягу кантактаў.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы

Некалькі тысяч мігрантаў з Блізкага Усходу, паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду ў панядзелак, 8 лістапада. Частцы з іх гэта ўдалося зрабіць, астатнім прыйшлося застацца ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру.
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Мінск і Масква знаходзяцца ў пастаянным кантакце ў сітуацыі з мігрантамі, у тым ліку па лініі спецслужбаў. Абмен інфармацыі паміж ведамствамі ідзе ўвесь час, удакладніў ён. Паводле яго слоў, у Крамлі спадзяюцца, што абстаноўка на мяжы Беларусі і Польшчы не прывядзе да пагроз для бяспекі Расіі.
Калючая загарода Еўрасаюза
Што адбылося ў другі дзень супрацьстаяння на беларуска-польскай мяжы