Расія прапануе сфарміраваць адзіныя падыходы да рэгулявання клімату ў СНД

Краінам Садружнасці трэба будзе перабудаваць і мадэрнізаваць традыцыйныя галіны эканомікі, каб перайсці да новага тэхналагічнага ўкладу.
Sputnik
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. СНД сёння – гэта перспектыўная пляцоўка для ўзаемадзеяння па кліматычным парадку дня, заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін у ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці.
Паводле яго слоў, на прасторы СНД трэба абменьвацца лепшымі практыкамі па такім важным пытанні, як скарачэнне шкодных выкідаў у атмасферу.
"Неабходна сфарміраваць сістэму ўнутранага кліматычнага рэгулявання на прасторы СНД", - заклікаў калег кіраўнік расійскага ўрада.
Міхаіл Мішусцін адзначыў, што ўсім відавочна, як важна пераходзіць на нізкавугляроднае развіццё, каб скарачаць выкіды парніковых газаў.
Прычым ён звярнуў увагу, што ў свеце ўсё больш набірае абарот такая тэндэнцыя, як пераход да зялёнай эканомікі. Гэта ў сваю чаргу прыводзіць да зніжэння попыту на традыцыйнае вуглевадароднае паліва на фоне развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі.
"Наперадзе вялікая і напружаная работа з прыцягненнем шырокага кола спецыялістаў", - канстатаваў расійскі прэм'ер.
На думку Міхаіла Мішусціна, яшчэ адной важнай задачай з'яўляецца "перабудова і мадэрнізацыя базавых галін прамысловасці, стварэнне новага тэхналагічнага ўкладу". Наперадзе – вялікая праца па пераходзе ад сыравіннага да інавацыйнага тыпу развіцця.
Каронавірус, руская мова і міратворцы: што сказаў Пуцін на саміце СНД
Таксама на Sputnik:
Пасяджэнне савета прэм'ер-міністраў краін СНД – прамы эфір
У Сочы пагранічнікі краін СНД прааналізавалі сітуацыю на знешніх рубяжах
Макей распавёў, што абмеркавалі кіраўнікі МЗС СНД у Мінску
Пуцін: важна павышаць узровень узаемадзеяння спецслужбаў краін СНД
Краіны СНД могуць узаемна прызнаць сертыфікаты вакцынацыі