Лукашэнка можа пагаварыць з Меркель аб мігрантах у бліжэйшы час - Пуцін

Расійскі лідэр ужо двойчы абмяркоўваў з выкончаючай абавязкі нямецкага канцлера сітуацыю, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, і выступіў за тое, каб Еўрасаюз наладзіў кантакт з Мінскам па гэтай праблеме.
Sputnik
МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель, якая часова выконвае абавязкі канцлера Германіі, гатовы пагаварыць адзін з адным, гэта можа адбыцца ў хуткім часе, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю "Вести 24".
"Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовы адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта ў бліжэйшы час адбудзецца - гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Германію", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідэр і в.а. нямецкага канцлера двойчы стэлефаноўваліся на мінулым тыдні, каб абмеркаваць сітуацыю з мігрантамі. Ангела Меркель папрасіла Уладзіміра Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю і "паўплываць на Лукашэнку".
Паводле слоў Меркель, "інструменталізацыя мігрантаў беларускім рэжымам бесчалавечная і непрымальная". Пуцін у сваю чаргу прапанаваў Меркель наладзіць абмеркаванне міграцыйнага крызісу паміж краінамі Еўрасаюза і афіцыйным Мінскам.

Авіякампаніі ні пры чым

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў у інтэрв'ю, што расійскія авіякампаніі і беларуская "Белавія" не маюць дачынення да перавозкі мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца на граніцы Беларусі і Польшчы.
"Нашы авіяцыйныя кампаніі не возяць гэтых людзей. Наогул ні адна наша кампанія не возіць. Дарэчы і "Белавія", як мне Аляксандр Рыгоравіч сказаў, таксама не возіць. Чартары заказваюць, бязвізавы ўезд. Людзі купляюць білеты і паляцелі", - растлумачыў Пуцін.

Збіццё і стрэлы

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што польскія пагранічнікі і сілавікі прадаўжаюць паводзіць сябе негуманна ў адносінах да мігрантаў.
"Але калі страляюць па-над іх галовамі з баявой зброі, сірэны ўключаюць ноччу і святло ў месцах іх размяшчэння, дзе дзеці і жанчыны апошніх месяцаў цяжарнасці знаходзяцца - неяк гэта не вельмі вяжацца з ідэямі гуманізму, якія нібыта ляжаць у аснове ўсёй палітыкі нашых заходніх суседзяў", - працягнуў расійскі лідэр.
Паводле яго слоў, вырашэнне праблемы павінна быць знойдзена і ў інтарэсах Беларусі, і ў інтарэсах еўрапейскіх краін, у тым ліку Польшчы і Германіі.
"Трэба ўсё ж ствараць умовы для таго, каб гэтых людзей (мігрантаў) неяк працаўладкаваць і вырашыць праблемы паміж сабой, бо там пытанні рэадмісіі не вырашаны да канца, як мне паведаміў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Спынены работы па пытаннях, звязаных з размяшчэннем бежанцаў, па будаўніцтве лагераў для іх і гэтак далей", - растлумачыў Пуцін.
Расійскі лідэр аднойчы выказаў спадзяванне, што прамы кантакт паміж беларускімі ўладамі і кіраўнікамі вядучых краін ЕС дапаможа вырашыць гэтыя праблемы.

Беларусь - не першаадкрывальнік праблем з мігрантамі

Таксама Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што Беларусь не з'яўляецца першаадкрывальнікам праблем міграцыі ў Еўрапейскім саюзе, прычыны гэтага былі створаны самімі краінамі Захаду.
"Не трэба забываць, адкуль узніклі крызісы, звязаныя з мігрантамі... Яны носяць і палітычны, і ваенны, і эканамічны характар. Ваенны - таму што ўсе бралі ўдзел, скажам, у аперацыях у Іраку, а зараз там (на беларуска-польскай) мяжы - Sputnik) вельмі шмат курдаў з Ірака, у Аўганістане 20 гадоў ваявалі, і цяпер больш і больш там афганцаў", - канстатаваў прэзідэнт РФ.
Ён падкрэсліў, што мігранты ідуць у Еўропу яшчэ і таму, што там "вельмі высокія сацыяльныя дапамогі". Паводле яго слоў, чалавек, які добра працуе пры вялікім беспрацоўі, у блізкаўсходніх краінах, працуючы нават у нафтавай галіне, атрымлівае на парадак менш, чым непрацуючы мігрант, які атрымлівае сацыяльную дапамогу ў Германіі.
"Навошта працаваць, ды яшчэ ва ўмовах турбулентнасці без захавання нейкіх элементарных правіл бяспекі. Навошта там жыць і працаваць, калі можна не працаваць і ў два-тры разы больш атрымліваць?" - задаўся пытаннем Пуцін.
Калючая загарода Еўрасаюза
Спачатку - накарміць: Лукашэнка даў даручэнне дапамагчы бежанцам на мяжы