МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Беларускія футбалісты ўступілі валійцам з лікам 1:5 у адборачным турніры чэмпіянату свету-2022.
Гэта сёмае паражэнне зборнай Беларусі ў гэтым адборачным цыкле. Беларусы даўно развіталіся з марамі аб мундыяле. Ляпнуць гучна дзвярыма напрыканцы не атрымалася.
Ужо на 2-й хвіліне Аарон Рэмсі адкрыў лік, а на 20-й хвіліне Нека Уільямс падвоіў перавагу валійцаў. На 50-й хвіліне Рэмсі аформіў дубль, рэалізаваўшы пенальці. Бэн Дэвіс і Конар Робертс забілі яшчэ па мячы.
Адзіны гол беларускай зборнай аформіў у вароты валійцаў Арцём Канцавы.
Упэўненай перамозе валійцаў відавочна паспрыяла дрэнная гульня ад галкіпера Беларусі У цэлым, амаль усе свае моманты рэалізавалі валійцы і не пакінулі ніводнага шанцу камандзе Кандрацьева.
У складзе гаспадароў на поле Кардыфа выйшаў паўабаронца Гарэт Бэйл, які прадстаўляе "Рэал Мадрыд". Гэта яго 100-ты матч за нацыянальную каманду.
Беларусь ні разу ў сваёй гісторыі не выступала на ЧС. Беларусы правалілі адбор і сёлета, завяршыўшы яго на апошнім месцы.
У кастрычніцкім рэйтынгу ФІФА беларусы з 1234 ачкамі займалі 95 месца. Для параўнання, у вераснёўскім - Беларусь была на 90-м радку.