Макей - Барэлю: мы гатовы да дыялогу з ЕС

Складанасці ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам пагаршаюцца на фоне крызісу з мігрантамі, які ўзнік на беларуска-польскай мяжы.
Sputnik
МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей паразмаўляў па тэлефоне з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі бок пацвердзіў сваю прынцыповую гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з ЕС. Таксама падчас размовы беларускі міністр падкрэсліў, што санкцыі супраць рэспублікі не маюць перспектыў і контрпрадуктыўныя для развіцця двухбаковых адносін.
Акрамя таго, у тэлефоннай размове абмяркоўвалася складаная сітуацыя на мяжы Беларусі і Еўрапейскага Саюза, якая звязана з наплывам мігрантаў.
"Уладзімір Макей давёў да суразмоўцы інфармацыю аб зробленых Беларуссю кроках па скарачэнні патоку мігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу, аказанні гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы, узаемадзеянні па гэтым пытанні з міжнароднымі арганізацыямі сістэмы ААН", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Беларускі бок пацвердзіў, што зацікаўлены як мага хутчэй урэгуляваць міграцыйны крызіс. Бакі таксама дасягнулі дамоўленасць, што каналы для дыялогу будуць падтрымлівацца адкрытымі.
Калючая загарода Еўрасаюза
Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй магчымасць склікання Савета НАТА