Калючая загарода Еўрасаюза

Польшча абмяркоўвае з Літвой і Латвіяй магчымасць склікання Савета НАТА

Дагавор аб стварэнні Паўночнаатлантычнага альянсу мае на ўвазе такую магчымасць у выпадку, калі адна з краін бачыць пагрозу сваёй бяспецы.
Sputnik
МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Рашэнне міграцыйнага крызісу запатрабуе канкрэтных крокаў ад НАТА, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
"Мы абмяркоўваем з Латвіяй і, асабліва, з Літвой, ці не запусціць чацвёрты артыкул НАТА", - распавёў кіраўнік урада ў інтэрв'ю агенцтву РАР.
Дагавор аб паўночнаатлантычным альянсе ў чацвёртым артыкуле прадугледжвае скліканне Савета НАТА ў тым выпадку, калі адна з краін, якія ўваходзяць у ваенна-палітычны блок, лічыць, што існуе пагроза яе бяспецы.
Польскі прэм'ер сказаў, што гэта ініцыятыва Варшавы, якая прадугледжвае, "што бакі будуць кансультавацца разам, калі, на думку любой з іх, будуць пастаўлены пад пагрозу: тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека любой з саюзных дзяржаў".
На думку Матэвуша Маравецкага, скліканне Савета НАТА становіцца ўсё больш патрэбным. Таму што публічнага выказвання заклапочанасці ўжо нядосыць.
"Цяпер патрэбны ўжо канкрэтныя крокі і ўдзел усяго альянсу", - зрабіў асаблівы акцэнт кіраўнік польскага ўрада.
Цягам апошніх некалькіх тыдняў на мяжы Беларусі і Польшчы сабралася пэўная колькасць грамадзян краін Блізкага Усходу, якія імкнуцца патрапіць у Еўрапейскі Саюз. Гэтая сітуацыя прывяла да міграцыйнага крызісу ў рэгіёне і абвастрыла адносіны паміж суседнімі дзяржавамі.
Чытайце таксама:
Пуцін: РФ гатова дапамагчы ўрэгуляваць крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі
Польшча можа перакрыць чыгунку з Беларуссю
Лондан пацвердзіў адпраўку вайскоўцаў на мяжу Польшчы і Беларусі