МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Расія ўсяляк гатова садзейнічаць вырашэнню міграцыйнага крызісу на граніцы Беларусі і Польшчы, калі ад яе нешта будзе залежаць, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала "Россия-1".
Расійскі лідэр адзначыў, што ён сам даведаўся аб тым, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы са СМІ.
Паводле яго слоў, гэта пытанне са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам ніколі раней не абмяркоўвалі, гэтая тэма ўзнімалася ўжо пасля таго, як узнік крызіс, падчас дзвюх тэлефонных размоў.
"Мы гатовы ўсяляк садзейнічаць гэтаму (урэгуляванню міграцыйнага крызісу - Sputnik), калі, вядома, ад нас тут нешта будзе залежаць", - адзначыў расійскі лідэр.
Уладзімір Пуцін пры гэтым звярнуў увагу, што заходнія краіны самі вінаватыя ў правакаванні гэтага крызісу і па палітычных, і па вайсковых, і па эканамічных прычынах.
"Самі стварылі ўмовы таго, каб тысячы і сотні тысяч людзей паехалі. А цяпер шукаюць вінаватых, каб зняць з сябе адказнасць за падзеі, якія адбываюцца", – лічыць ён.
Расія абвяргае абвінавачанні
Пасля чаго нагадаў, што ўжо неаднаразова гаварыў аб тым, што Расія не мае ніякага дачынення да міграцыйнага крызісу на граніцы Еўрапейскага Саюза.
"А чаму хтосьці пра гэта гаворыць? Ну, гэта на іх сумленні. Гэта проста жаданне перавесці праблемы з хворай галавы на здаровую", - канстатаваў прэзідэнт Расіі.
На яго думку, тым, хто вылучае абвінавачанні ў адрас Расіі, варта заняцца сваімі ўнутранымі праблемамі, а не перакладаць уласныя пытанні на іншых, калі яны падлягаюць для вырашэння профільнымі ведамствамі.
Аэрафлот не возіць мігрантаў
Уладзімір Пуцін асобную ўвагу звярнуў на абвінавачанні ў адрас "Аэрафлота", які нібыта датычны да перавозкі мігрантаў у беларускую сталіцу.
“Пры чым тут наш “Аэрафлот?” Хоць адзін самалёт “Аэрафлота” кагосьці (з іх туды) перавёз? - задаў рытарычнае пытанне расійскі лідэр.
Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што, напэўна, хто-небудзь мог скарыстацца адным з рэйсаў і праз трэція краіны прыляцець, куды яму было патрэбна.
"Мы тут пры чым? Паўтараю яшчэ раз: гэта жаданне зняць з сябе адказнасць за тыя падзеі, якія цяпер адбываюцца", – падкрэсліў прэзідэнт РФ.