МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Уладзімір Пуцін абмеркаваў тэму транзіту газу праз Беларусь з Аляксандрам Лукашэнкам, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Раней беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, абмяркоўваючы верагоднасць увядзення супраць улад рэспублікі чарговага пакета санкцый з боку Еўрапейскага Саюза ў сувязі з міграцыйным крызісам, прыгразіў перакрыць транзіт расійскага газу.
"Так. Учора была размова", - сказаў Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці ўзняў прэзідэнт Расіі тэму транзіту газу ў гутарцы са сваім беларускім калегам.
У суботу 13 лістапада ў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия 1" Уладзімір Пуцін заявіў, што "Лукашэнка, як прэзідэнт транзітнай краіны, можа, напэўна, даць указанне па перакрыцці нашых паставак у Еўропу".
Пры гэтым прэзідэнт Расіі выказаў надзею, што гэтага не адбудзецца, таму што ў далейшым прывядзе да парушэння транзітнага кантракта. У тым ліку, гэта нанесла б страты энергетыцы Еўрапейскага Саюза.
"І не садзейнічала б развіццю нашых адносін з Беларуссю як з транзітнай краінай", - канстатаваў кіраўнік расійскай дзяржавы.
"Ямал - Еўропа" - транснацыянальны магістральны экспартны газаправод, які злучае радовішчы ў Сібіры і спажыўцоў у Еўропе. Галоўная ветка праходзіць па тэрыторыі Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі.
Па беларускай тэрыторыі праходзіць 575 кіламетраў газаправода, які знаходзіцца пад кіраваннем аператара "Газпрамтрансгаз-Беларусь" (даччынае прадпрыемства канцэрна "Газпром", якое займаецца газазабеспячэннем спажыўцоў у Беларусі і транспарціроўкай газу).
Чытайце таксама:
Яны думаюць, што я буду жартаваць: Лукашэнка пра адказ на санкцыі
Пуцін выказаўся аб магчымым перакрыцці Мінскам транзіту газу ў ЕС
Закрыць для палякаў: Лукашэнка пра транзіт газу ў Еўропу