Калісьці гэта было мястэчка, бо Адэльск меў Магдэбурскае права.
Цяпер тут штогод праводзяць Свята млынароў, якое даўно стала не толькі брэндавым святам Адэльска, але і ўсяго Гродзенскага раёна.
Спалучэнне гісторыі, крэатыву, таленту і душэўнасці нікога не пакідае раўнадушнымі.
Свята пачынаецца з тэатралізаванага шэсця каравайніц і калектываў народнай творчасці.
11 лістапада тут заўсёды святкавалі Дзень Святога Марціна — заступніка млынароў. У гэты дзень мясцовыя жыхары ладзілі кірмаш, адпачывалі і весяліліся.
Цяпер Дзень святога Марціна адзначаюць не толькі смакаваннем гуся, але і дэгустацыяй маладога віна. Менавіта гэты дзень афіцыйна лічыцца днём віна новага ўраджаю, а леташняе віно з гэтага моманту лічыцца старым.
Кулінары Гродзенскага раёна прыгатавалі вялікі святочны пірог, які ўсталявалі на спецыяльным стале і ўрачыста раздзялілі паміж гасцямі.
Хлеб і пірагі, вяндліну і клінковы сыр адэльскіх гаспадынь ведаюць не толькі ва ўсёй акрузе, але і па-за межамі аграгарадка.
Госці прадэгуставалі стравы традыцыйнай рэгіянальнай кухні не толькі Адэльска, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, але і з усяго Гродзенскага раёна.
Стравы рэгіянальнай беларускай кухні спецыяльна прыгатаваны па старадаўніх рэцэптах майстрамі-кулінарамі мясцовасці.
"Шчодры пачастунак" - дэгустацыя самага вялікага святочнага пірага.
Тут таксама праводзяць фестываль "Вяртанне да вытокаў” і свята хлеба “ХлебныФЭСТ”.
На "ХлебнымФЭСЦе" праводзяць абрад "Выпяканне хлеба" і дэгустацыю таго самага бабуліна хлеба па старадаўніх рэцептах і традыцыйнай выпечкі.
Адна з лакацый свята - музей пад адкрытым небам.
А таксама прэзентацыя пазнавальна-забаўляльнай праграмы, звязанай з хлебам "Старыя рэчы з гісторыяй".
На свята з'язджаюцца фальклорныя калектывы са ўсей вобласці.
У музеі народных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча адбылася прэзентацыя яго новай кнігі "Эх, скручу я дудку! Такое зайграю…"
А у цэнтры культуры адбылося свята "Танцы да апошняга музыкі".
Традыцыйна тут праводзіцца і конкурс "Самы прыгожы каравай".
Заяўленыя на конкурс работы ацэньваліся па трох намінацыях: "Традыцыйны каравай", "Сучасны каравай" і "Фантазійная кампазицыя".