МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, падчас якой асноўнай тэмай стала сітуацыя на беларуска-польскай мяжы.
Як паведамляюць у прэс-службе беларускага прэзидэнта, лідэры Беларусі і Расіі абмеркавалі сумесныя дзеянні па абароне межаў Саюзнай дзяржавы.
Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ў Палацы незалежнасці паведаміў, што плануе паразмаўляць са сваім расійскім калегам на тэму міграцыйнага крызісу, ён не выключыў, што папросіць яго аб садзейнічанні.
"Я пагавару з прэзідэнтам Расіі і папрашу, каб ён падключыўся і, калі трэба, аказаў адпаведнае садзейнічанне, не ўцягваючы іх (Расію - Sputnik) у гэты крызіс бежанцаў. Таму што вы бачыце, што ўсю адказнасць гэтыя мярзотнікі калектыўнага Захаду перакідваюць на Расію, якая да гэтага не мае пакуль ніякага дачынення", - сказаў Лукашэнка.
Не толькі мігранты
Яшчэ адной тэмай размовы прэзідэнтаў стала сітуацыя ва Украіне, а таксама пазапланавыя вучэнні краіны-суседкі і ЗША каля граніц Расійскай Федэрацыі і ў Чорным моры.
Расійскі лідэр праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў рэгіёне. А беларускі прэзідэнт, у сваю чаргу, расказаў кіраўніку Расіі аб тэлефоннай размове, якая адбылася напярэдадні з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель.
Апрача іншага, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі графік будучых сустрэч і кантактаў.
Размова Лукашэнкі з Меркель
Напярэдадні, 15 лістапада, Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Ангелай Меркель. Як паведамлялася, лідэры каля 50 хвілін абмяркоўвалі шэраг праблем, найперш сітуацыю з бежанцамі на межах Беларусі і ЕС.
На нарадзе аб становішчы на Дзяржаўнай мяжы беларускі прэзідэнт расказаў падрабязнасці гутаркі з в.а. канцлера Германіі.
Беларускі лідэр унёс прапанову па развязцы сітуацыі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Бакі дамовіліся, што падрабязнасці пакуль раскрываць не будуць. Ангела Меркель абмяркуе сітуацыю з членамі Еўрасаюза, а потым беларускі і нямецкі бакі зноў стэлефануюцца па тэлефоне.
"Мы прыйшлі да адзінай думкі, што эскалацыя нікому не патрэбна - ні Еўрапейскаму саюзу, ні Беларусі. І дапусціць эскалацыі, як бы камусьці гэтага ні хацелася, аж да гарачага сутыкнення, мы не можам. Да мы ніколі і не ішлі на гэтую эскалацыю. Я толькі што сказаў, што на мяжы з таго боку каля 20 тыс. узброеных людзей", - заявіў Лукашэнка.
Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стаў прыток мігрантаў у Беларусь. У Мінска і ў Еўрасаюзе на гэта розныя погляды, канстатаваў Лукашэнка.
"Вельмі яны заклапочаны прытокам бежанцаў у Беларусь", - падкрэсліў ён.
Чытайце таксама:
Лукашэнка не выключае, што папросіць Пуціна аб садзейнічанні ў вырашэнні крызісу
Лукашэнка сказаў, хто не хоча развязкі сітуацыі з мігрантамі на мяжы
Лукашэнка расказаў, пра што размаўляў з Меркель