Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка сказаў, хто не хоча развязкі сітуацыі з мігрантамі на мяжы

© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты на пункце пропуску Брузгі
Мігранты на пункце пропуску Брузгі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2021
Падпісацца
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўрапейскага Саюза патрабуе больш хуткага вырашэння, але на думку ўлад рэспублікі, не ўсе ў гэтым зацікаўлены.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Цяпер усе хочуць развязкі крызісу з мігрантамі на мяжы, заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, ва ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу зараз не зацікаўлена толькі апазіцыя, якая пакінула Беларусь і знаходзіцца на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза.
"Пасля нашай размовы з Меркель яны проста ашалелі. Яны канцлера Германіі спаласавалі ўздоўж і ўпоперак: і такая, і сякая, і навошта табе трэба было размаўляць з гэтым дыктатарам", - пераказаў змест Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго сказаў, беларускай апазіцыі найперш цікава весці барацьбу з уладамі рэспублікі, а не праяўляць турботу аб людзях, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.
"Устае пытанне: вы людзей абараняеце і гатовы сёння скарыстацца любой дапамогай ці ў іх пытанне "рэжыма Лукашэнкі"? Ну так, рэжым Лукашэнкі. І з гэтым рэжымам вам давядзецца мець справу, спадары оппы і іншыя, якія сядзяць там за мяжой і падкормліваюцца рукой ЗША перш за ўсё", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

ААЭ гатовы дапамагчы

Беларусь гатова прыняць дапамогу любога боку ва ўрэгуляванні сітуацыі на мяжы, тым больш такой дружалюбнай дзяржавы, як ААЭ, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Паводле яго слоў, ёсць зацікаўленыя бакі, якія гатовы дапамагчы з урэгуляваннем сітуацыі з мігрантамі не толькі на межах Беларусі, Польшчы, Літвы або Латвіі. І ў першую чаргу – на беларуска-польскіх рубяжах.
"Да іх бы я аднёс Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Кіраўніцтва гэтай краіны мае вялікі вопыт работы з бежанцамі, яны прымалі ўжо ўдзел у развязцы такіх пытанняў у свеце і працавалі з тысячамі бежанцаў", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што Беларусь і ААЭ падтрымліваюць пастаянныя кантакты, таму існуе разуменне, Эміраты гатовы падставіць сваё плячо ва ўрэгуляванні крызісу з бежанцамі на мяжы".
У сувязі з гэтым беларускі лідар яшчэ раз заявіў аб тым, што афіцыйны Мінск сёння гатовы "выкарыстоўваць любое мерапрыемства, любы рух і любую дапамогу з боку любой дзяржавы, тым больш такой дружалюбнай нам дзяржавы, як Аб'яднаныя Арабскія Эміраты".
Прычым у хуткім часе кіраўнік дзяржавы мае намер правесці гутарку з кіраўніцтвам ААЭ, таму што паміж імі і мусульманамі, з якім зараз развіваецца гісторыя, добрае паразуменне.

Крызіс на мяжы

На мяжы Польшчы і Беларусі ўжо тыдзень назіраецца абвастрэнне міграцыйнага крызісу. У мінулы панядзелак, 8 лістапада, на беларускім баку сабраліся некалькі тысяч мігрантаў (у Дзяржпагранкамітэце Беларусі гавораць, што іх больш за дзве тысячы, польскі бок настойвае на тым, што каля чатырох тысяч).
Спачатку яны ўладкавалі сабе ў лесе каля мяжы лагер (паставілі палаткі, збудавалі шалашы), затым у панядзелак, 15 лістапада, перайшлі да пункта пропуску "Брузгі" і размясціліся там. Мігранты заяўляюць, што хочуць патрапіць у Еўрасаюз, асноўная частка кажа, што хочуць у Германію.
Напярэдадні беларускі лідар правёў амаль гадзінную тэлефонную размову з в.а. канцлера Германіі. Лідары дзвюх краін абмеркавалі міграцыйны крызіс і шляхі яго найхутчэйшага ўрэгулявання. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Ангель Меркель удзялілі ўвагу такому пытанню, як аказанне гуманітарнай дапамогі мігрантам.
Разгон мігрантаў на мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў, пра што размаўляў з Меркель
Качыньскі заявіў, што не верыць у вайну з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу
Прастудзіліся: бежанцы пачалі звяртацца да медыкаў са скаргамі на кашаль
Лукашэнка і Меркель паразмаўлялі па тэлефоне
ЗША не бачаць патрэбы ў пасрэдніках для вырашэння крызісу паміж Беларуссю і ЕС
Беларусь са жніўня не ўпусціла на сваю тэрыторыю каля 8 тысяч мігрантаў
У МЗС РБ расказалі, якія меры зроблены для зніжэння патоку мігрантаў
Стужка навiн
0