МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што плануе паразмаўляць са сваім расійскім калегам на тэму міграцыйнага крызісу, ён не выключае, што папросіць яго аб садзейнічанні.
"Калі нам патрэбна сёння нейкая дапамога ваенна-тэхнічнага характару, абароннага, - гэта наша агульная мяжа, Саюзнай дзяржавы, - вы скажыце. Я перагавару з прэзідэнтам Расіі і папрашу, каб ён падключыўся і, калі трэба, аказаў адпаведнае садзейнічанне, не уцягваючы іх (Расію - Sputnik) у гэты крызіс бежанцаў. Таму што вы бачыце, што ўсю адказнасць гэтыя мярзотнікі калектыўнага Захаду перакідваюць на Расію, якая да гэтага не мае пакуль ніякага дачынення", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.
Паводле паведамлення, "прэзідэнт расказаў, што сёння ... плануе перагаварыць з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным".
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія ўсяляк гатова садзейнічаць вырашэнню міграцыйнага крызісу на граніцы Беларусі і Польшчы, калі ад яе нешта будзе залежаць.
Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што заходнія краіны самі вінаватыя ў правакаванні гэтага крызісу і па палітычных, і па вайсковых, і па эканамічных прычынах. І нагадаў, ужо неаднаразова гаварыў аб тым, што Расія не мае ніякага дачынення да міграцыйнага крызісу на граніцы Еўрапейскага Саюза.
Стыхійны лагер бежанцаў, у якім, паводле афіцыйных падлікаў, знаходзяцца не менш як 2 тысячы чалавек, узнік на беларуска-польскай мяжы ў панядзелак 8 лістапада. Учора яны перабраліся на пагранпункт "Брузгі", а сёння на мяжы здарылася абвастрэнне супрацьстаяння: мігранты паспрабавалі штурмаваць мяжу, польскі бок прымяніў вадамёты, светлашумавыя гранаты і слёзатачывы газ.
Чытайце таксама:
ЗША не бачаць патрэбы ў пасрэдніках для вырашэння крызісу паміж Беларуссю і ЕС
Пуцін абмеркаваў з Лукашэнкам транзіт газу праз Беларусь
Пуцін: РФ гатова дапамагчы ўрэгуляваць крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі