Беларусь спыняе пастаўкі электраэнергіі ва Украіну

Аднаўленне паставак электрычнасці суседняй краіне Мінск будзе разглядаць з улікам тэхнічных магчымасцей.
Sputnik
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Беларусь спыняе пастаўкі электраэнергіі ва Украіну з чацвярга, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага міністэрства энергетыкі, адзначыўшы, што гэта рашэнне адпавядае раней падпісаным кантрактам.
Некалькі тыдняў таму Украіна звярнулася да Мінска з просьбай аб пастаўках электраэнергіі. Свой зварот да беларускіх уладаў Кіеў патлумачыў павышанай аварыйнасцю на энергаблоках ТЭС. Таму 2 лістапада ў рамках аварыйнай дапамогі Беларусь паставіла 500 МВт электраэнергіі, а 8-га была забяспечана заяўка на 400 МВт.
"Магчымасць далейшага ажыццяўлення паставак электраэнергіі ва Украіну будзе разглядацца беларускім бокам з улікам тэхнічных магчымасцей", - паведамілі Sputnik у Мінэнерга.
Пасля таго, як Беларусь ажыццявіла аварыйную пастаўку 500 МВт электраэнергіі, на сайце Еўрапейскай сеткі сістэмных аператараў перадачы электраэнергіі (ENTSO-E), з'явілася заява, што Украіна наросціць імпарт электраэнергіі з Беларусі амаль у 27 разоў з 8 лістапада. Планавалася, што пастаўкі пройдуць па роўным графіку - без перапынкаў, павелічэння або памяншэння магутнасці - з 00:00 да 23:00 панядзелка, 8 лістапада. Заяўка зроблена на 400 МВт, днём раней яна складала 15 МВт.
Потым у СМІ з'явілася інфармацыя, пра тое, што нібыта Беларусь спыніць пастаўкі, у Мінску іх абвяргалі. Беларусь пастаўляе электраэнергію ва Украіну ў рамках лістападаўскага кантракта, заявілі ў прэс-службе дзяржаб'яднання "Белэнерга".
БелАЭС
Першы энергаблок БелАЭС зноў адключаны ад сеткі