https://bel.sputnik.by/20211117/pershy-energablok-belaes-zno-adklyuchany-ad-setk-1058024093.html
Першы энергаблок БелАЭС зноў адключаны ад сеткі
Першы энергаблок БелАЭС зноў адключаны ад сеткі
Sputnik Беларусь
Спецыялісты станцыі праводзяць дыягностыку і аналіз работы сістэм, адключэнне энергаблока не паўплывала на радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання. 17.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-17T13:15+0300
2021-11-17T13:15+0300
2021-11-17T13:15+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
энергаблок
міністэрства энергетыкі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС у Астраўцы адключаны ад сеткі, паведамляе прэс-служба міністэрства энергетыкі Беларусі.Там удакладнілі, што адключэнне адбылося пад дзеяннем аўтаматыкі ў 10.33 17 лістапада.Цяпер спецыялісты станцыі праводзяць дыягностыку і аналіз работы тэхналагічных сістэм.Паведамляецца, што радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання ў норме.Не першае адключэнне энергаблокаПершы энергаблок атамнай станцыі ў Астраўцы апошнім разам адключаўся ад сеткі 12 ліпеня 2021 года, пасля чаго не выпрацоўваў электраэнергію амаль 2,5 месяцы. Прычынай тады стала сістэма абароны генератара, якая аўтаматычна спрацавала .Як паведамляла прэс-служба Мінэнерга, прагрэў абсталявання і набор магутнасці рэактарнай устаноўкі запатрабаваў значнай колькасці часу. Таму энергаблок уключылі ў энергасістэму краіны толькі 4 кастрычніка.А што на другім энергаблоку?Тым часам, паводле звестак Мінэнерга на пачатак кастрычніка, на другім энергаблоку БелАЭС завершана "гарачая" абкатка рэактарнай устаноўкі. Работы праводзіліся ва ўмовах загрузкі рэактара імітатарамі цеплавыдзяляльных зборак.За час "абкаткі" праведзена каля 300 выпрабаванняў асноўнага і дапаможнага абсталявання і сістэм рэактарнай устаноўкі. Выпрабаванні пацвердзілі адпаведнасць сістэм усім заяўленым характарыстыкам.У красавіку бягучага года на пляцоўку станцыі даставілі ядзернае паліва для другога рэактара. Прадстаўнікі МАГАТЭ запрошаны да ўрачыстага ўвядзення ў эксплуатацыю ўсяго комплексу Беларускай АЭС.Пасля поўнага ўводу двух энергаблокаў станцыя зможа вырабляць каля 18,5 млрд. кВт·г у год, што забяспечыць каля 40% патрэб краіны ў электраэнергіі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, энергаблок, міністэрства энергетыкі рб
белаэс у астраўцы, энергаблок, міністэрства энергетыкі рб
Першы энергаблок БелАЭС зноў адключаны ад сеткі
Спецыялісты станцыі праводзяць дыягностыку і аналіз работы сістэм, адключэнне энергаблока не паўплывала на радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання.
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС у Астраўцы адключаны ад сеткі, паведамляе прэс-служба міністэрства энергетыкі Беларусі.
Там удакладнілі, што адключэнне адбылося пад дзеяннем аўтаматыкі ў 10.33 17 лістапада.
Цяпер спецыялісты станцыі праводзяць дыягностыку і аналіз работы тэхналагічных сістэм.
Паведамляецца, што радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання ў норме.
Не першае адключэнне энергаблока
Першы энергаблок атамнай станцыі ў Астраўцы апошнім разам адключаўся ад сеткі 12 ліпеня 2021 года, пасля чаго не выпрацоўваў электраэнергію амаль 2,5 месяцы. Прычынай тады стала сістэма абароны генератара, якая аўтаматычна спрацавала .
Як паведамляла прэс-служба Мінэнерга, прагрэў абсталявання і набор магутнасці рэактарнай устаноўкі запатрабаваў значнай колькасці часу. Таму энергаблок уключылі ў энергасістэму краіны толькі 4 кастрычніка.
А што на другім энергаблоку?
Тым часам, паводле звестак Мінэнерга на пачатак кастрычніка, на другім энергаблоку БелАЭС завершана "гарачая" абкатка рэактарнай устаноўкі. Работы праводзіліся ва ўмовах загрузкі рэактара імітатарамі цеплавыдзяляльных зборак.
За час "абкаткі" праведзена каля 300 выпрабаванняў асноўнага і дапаможнага абсталявання і сістэм рэактарнай устаноўкі. Выпрабаванні пацвердзілі адпаведнасць сістэм усім заяўленым характарыстыкам.
У красавіку бягучага года на пляцоўку станцыі даставілі ядзернае паліва для другога рэактара. Прадстаўнікі МАГАТЭ запрошаны да ўрачыстага ўвядзення ў эксплуатацыю ўсяго комплексу Беларускай АЭС.
Пасля поўнага ўводу двух энергаблокаў станцыя зможа вырабляць каля 18,5 млрд. кВт·г у год, што забяспечыць каля 40% патрэб краіны ў электраэнергіі.
Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС
Беларусь
з дапамогай БелАЭС ужо зэканоміла 154 млн долараў