Калючая загарода Еўрасаюза

Міністэрства аховы здароўя: за суткі на мяжы да медыкаў звярнуліся 11 чалавек

Бежанцам на беларуска-польскай мяжы перыядычна патрэбна медыцынская дапамога, асноўныя скаргі - кашаль.
Sputnik
МІНСК, 19 ліс — Sputnik. Усім тым, хто звярнуўся на беларуска-польскай мяжы, была аказана дапамога на месцы, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Акрамя таго, адзначаецца, што беларускія памежнікі ў чацвер знайшлі ў лесе каля вёскі Стокі цяжарную жанчыну (25 тыдняў). Яе прывезлі ў Свіслацкую ЦРБ, дзе медыкі правялі абследаванне і кансультацыі.
"Цяпер на лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Гродна знаходзяцца чатыры бежанцы", - гаворыцца ў паведамленні.
Дарэчы, у чацвер беларускія медыкі дыягнаставалі першы выпадак каронавіруснай інфекцыі сярод бежанцаў, якія знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры на мяжы.
У цэнтр яны перамясціліся пасля таго, як 10 дзён правялі ў стыхійным лагеры ля беларуска-польскай мяжы.
У планах - вакцынацыя мігрантаў, для гэтых мэт быў адкрыты спецыяльны пункт.

Медыцына для мігрантаў

Нядаўна беларускія медыкі правялі экстраную аперацыю 25-гадоваму бежанцу з Ірака Закарыю Хагі Мустафе, якога даставілі ў аддзяленне уралогіі. Яму аператыўна правялі ўльтрагукавое даследаванне, узялі аналізы і выставілі дыягназ. Пацыента з прыёмнага аддзялення адразу накіравалі ў аперацыйную. Цяпер здароўю хлопца нічога не пагражае.
Адзін з самых яркіх выпадкаў - нечаканая знаходка ў лесе. Хлопчыка з Сірыі Асмана Карыма знайшлі ў несвядомым стане на прыгранічнай тэрыторыі, ён дастаўлены ў бальніцу. Тэмпература цела дзіцяці, калі яго знайшлі, складала 34,7 градуса. Цяпер з ім усё ў парадку.
Чытайце таксама:
Прышчэпкі, рэйс у Багдад і Марадона: 11-ы дзень мігрантаў на мяжы
Першы выпадак каронавіруса зафіксаваны сярод бежанцаў
Экстраная аперацыя: беларускія дактары выратавалі жыццё бежанцу з Ірака