https://bel.sputnik.by/20211118/pryshchepk-reys-u-bagdad--maradona-11-y-dzen-mgranta-na-myazhy-1058066593.html
Прышчэпкі, рэйс у Багдад і Марадона: 11-ы дзень мігрантаў на мяжы
Прышчэпкі, рэйс у Багдад і Марадона: 11-ы дзень мігрантаў на мяжы
Sputnik Беларусь
Польскі бок працягвае паведамляць аб бесперапынных спробах з боку бежанцаў перасячы мяжу. 18.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-18T16:18+0300
2021-11-18T16:18+0300
2021-11-18T16:18+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
прышчэпкі
багдад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058050070_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_3878b6a85f9fa641fb2172ac5a6f5ba9.jpg
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Пераважная колькасць мігрантаў, якія больш за 10 дзён правялі ў стыхійным лагеры каля беларуска-польскай граніцы, перамясцілася ў лагістычны цэнтр. Паводле ацэнак беларускіх прадстаўнікоў, якія працуюць з мігрантамі, у ТЛЦ ужо перабралася больш за паўтары тысячы чалавек. Для іх падрыхтаваны новыя пляцоўкі на другім паверсе цэнтра.Як перадае карэспандэнт Sputnik, у чацвер стыхійны лагер мігрантаў ля пагранпераходу "Брузгі" прыкметна апусцеў, палатак ля калючага дроту ўсё менш. Мігранты, якія перасяліліся пад дах, абжываюць часовы прытулак, а таксама актыўна абмяркоўваюць, што будуць рабіць далей.Першы рэйс на радзімуУ чацвер у першай палове дня з Мінска ў Багдад вылецеў чартарны рэйс, які вывез з Беларусі больш за 400 мігрантаў."Боінг 747-446" з’явіўся ў Мінску раніцай у чацвер, адпраўкай людзей на радзіму з Беларусі займаецца пасольства Ірака ў Маскве. Па рашэнні іракскага боку мігрантаў з Мінска на радзіму даставяць бясплатна.Пасольства Ірана ў Маскве паведаміла, што самалёт зробіць прамежкавую пасадку ў сталіцы Іракскага Курдыстана Эрбіле, а затым вылеціць у Багдад.Ірак раней прыпыніў палёты ў Мінск з-за крытычнай сітуацыі з мігрантамі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы.Першы выпадак COVID-19 і вакцынацыяБеларускія медыкі ў чацвер пачалі вакцынацыю ад каронавіруснай інфекцыі мігрантаў, якія засяліліся ў гандлёва-лагістычны цэнтр.Сёння ж зарэгістраваны першы лабараторна пацверджаны выпадак каронавіруснай інфекцыі сярод бежанцаў, 25-гадовы мужчына накіраваны ў бальніцу ў Гродна.МенюУ лагістычным цэнтры паблізу мяжы для мігрантаў арганізавана гарачае харчаванне - на сняданак у чацвер ім прапанавалі чай, хлеб, вараныя яйкі і кукурузныя палачкі. Ваеннаслужачыя прыгатавалі для іх абед. У меню - каша пярловая з ялавічнай тушанкай, малочная прадукцыя і чыстая пітная вада.Таксама ў чацвер да лагістычнага цэнтра прыгналі аўтакраму з самымі неабходнымі прадуктамі, да якой імгненна выстраілася чарга з мужчын. Самым запатрабаваным таварам сталі цыгарэты. Акрамя гэтага, каб мігранты маглі памяняць валюту і атаварыцца ў аўтакраме, побач з ТЛЦ паставілі пункт абмену грошай.МарадонаУ бежанцаў з'явілася свая знакамітасць - мігрант з Ірака "Марадона", які адным з апошніх пагадзіўся адысці ад лініі мяжы і пасяліцца ў лагістычным цэнтры.Бачачы, што яго здымаюць журналісты, ён кажа на камеру, што яго імя Марадона, і працягвае жартаваць, што прыбыў у Беларусь з Аргентыны, з Буэнас-Айраса.Мужчына не толькі знешне падобны да легенды сусветнага футбола, але і таксама артыстычны і эмацыйны. Ён амаль пасябраваў з беларускімі пагранічнікамі: дапамагае арганізоўваць бежанцаў, якія ідуць па лесе ў лагістычны цэнтр. Сёння апошняя група бежанцаў пакінула лясны палатачны лагер.Польшча незадаволенаПаліцыя Польшчы ў сваю чаргу ў чацвер распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што спынена больш за 500 спроб нелегальных мігрантаў незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу з боку Беларусі.Цяпер на польска-беларускім участку мяжы знаходзяцца каля 2 тысяч чалавек, гэта, пераважна, выхадцы з Сірыі і з Ірака, у прыватнасці, з іракскага Курдыстана.Раней Мінабароны Польшчы паведамляла, што каля 100 мігрантаў былі затрыманыя ў ноч на чацвер пры спробе перасячы мяжу Польшчы і Беларусі. Мінабароны РП таксама сцвярджае, што спроба перасячэння мяжы мігрантамі адбылася пад кіраўніцтвам беларускіх сілавікоў. Па дадзеных ведамства, супрацоўнікі беларускага спецназу, верагодна, пашкодзілі загароды на мяжы і "прымусілі" мігрантаў кідаць камяні ў польскіх памежнікаў, каб адцягнуць іх.Чытайце таксама:
багдад
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/12/1058050070_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_c551aa0696a5712dc3f8fec7621229b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, прышчэпкі, багдад
нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, прышчэпкі, багдад
Прышчэпкі, рэйс у Багдад і Марадона: 11-ы дзень мігрантаў на мяжы
Польскі бок працягвае паведамляць аб бесперапынных спробах з боку бежанцаў перасячы мяжу.
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Пераважная колькасць мігрантаў, якія больш за 10 дзён правялі ў стыхійным лагеры каля беларуска-польскай граніцы, перамясцілася ў лагістычны цэнтр. Паводле ацэнак беларускіх прадстаўнікоў, якія працуюць з мігрантамі, у ТЛЦ ужо перабралася больш за паўтары тысячы чалавек. Для іх падрыхтаваны новыя пляцоўкі на другім паверсе цэнтра.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, у чацвер стыхійны лагер мігрантаў ля пагранпераходу "Брузгі" прыкметна апусцеў, палатак ля калючага дроту ўсё менш. Мігранты, якія перасяліліся пад дах, абжываюць часовы прытулак, а таксама актыўна абмяркоўваюць, што будуць рабіць далей.
У чацвер у першай палове дня з Мінска ў Багдад вылецеў чартарны рэйс, які вывез з Беларусі больш за 400 мігрантаў.
"Боінг 747-446" з’явіўся ў Мінску раніцай у чацвер, адпраўкай людзей на радзіму з Беларусі займаецца пасольства Ірака ў Маскве. Па рашэнні іракскага боку мігрантаў з Мінска на радзіму даставяць бясплатна.
Пасольства Ірана ў Маскве паведаміла, што самалёт зробіць прамежкавую пасадку ў сталіцы Іракскага Курдыстана Эрбіле, а затым вылеціць у Багдад.
Ірак раней прыпыніў палёты ў Мінск з-за крытычнай сітуацыі з мігрантамі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы.
Першы выпадак COVID-19 і вакцынацыя
Беларускія медыкі ў чацвер пачалі вакцынацыю ад каронавіруснай інфекцыі мігрантаў, якія засяліліся ў гандлёва-лагістычны цэнтр.
Сёння ж зарэгістраваны першы лабараторна пацверджаны выпадак каронавіруснай інфекцыі сярод бежанцаў, 25-гадовы мужчына накіраваны ў бальніцу ў Гродна.
У лагістычным цэнтры паблізу мяжы для мігрантаў арганізавана гарачае харчаванне - на сняданак у чацвер ім прапанавалі чай, хлеб, вараныя яйкі і кукурузныя палачкі. Ваеннаслужачыя прыгатавалі для іх абед. У меню - каша пярловая з ялавічнай тушанкай, малочная прадукцыя і чыстая пітная вада.
Таксама ў чацвер да лагістычнага цэнтра прыгналі аўтакраму з самымі неабходнымі прадуктамі, да якой імгненна выстраілася чарга з мужчын. Самым запатрабаваным таварам сталі цыгарэты. Акрамя гэтага, каб мігранты маглі памяняць валюту і атаварыцца ў аўтакраме, побач з ТЛЦ паставілі пункт абмену грошай.
У бежанцаў з'явілася свая знакамітасць - мігрант з Ірака "Марадона", які адным з апошніх пагадзіўся адысці ад лініі мяжы і пасяліцца ў лагістычным цэнтры.
Бачачы, што яго здымаюць журналісты, ён кажа на камеру, што яго імя Марадона, і працягвае жартаваць, што прыбыў у Беларусь з Аргентыны, з Буэнас-Айраса.
Мужчына не толькі знешне падобны да легенды сусветнага футбола, але і таксама артыстычны і эмацыйны. Ён амаль пасябраваў з беларускімі пагранічнікамі: дапамагае арганізоўваць бежанцаў, якія ідуць па лесе ў лагістычны цэнтр. Сёння апошняя група бежанцаў пакінула лясны палатачны лагер.
Паліцыя Польшчы ў сваю чаргу ў чацвер распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што спынена больш за 500 спроб нелегальных мігрантаў незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу з боку Беларусі.
Цяпер на польска-беларускім участку мяжы знаходзяцца каля 2 тысяч чалавек, гэта, пераважна, выхадцы з Сірыі і з Ірака, у прыватнасці, з іракскага Курдыстана.
Раней Мінабароны Польшчы паведамляла, што каля 100 мігрантаў былі затрыманыя ў ноч на чацвер пры спробе перасячы мяжу Польшчы і Беларусі. Мінабароны РП таксама сцвярджае, што спроба перасячэння мяжы мігрантамі адбылася пад кіраўніцтвам беларускіх сілавікоў. Па дадзеных ведамства, супрацоўнікі беларускага спецназу, верагодна, пашкодзілі загароды на мяжы і "прымусілі" мігрантаў кідаць камяні ў польскіх памежнікаў, каб адцягнуць іх.
Эйсмант расказала
падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Меркель
Беларускія медыкі пачнуць
вакцынаваць бежанцаў на мяжы
Першы
выпадак каронавіруса зафіксаваны сярод бежанцаў