МІНСК, 20 ліс – Sputnik. У суботу стартуе XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад".
Мерапрыемства пройдзе пад слоганам "Кіно – сімфонія адзінства", у рамках фестывалю ў сталіцы прадставяць больш за 100 карцін з 45 краін свету. На экранах можна будзе ўбачыць ігравое і дакументальнае кіно. Акрамя таго, у рамках праграмы "Кіно маладых" пакажуць маладзёжныя карціны, а ў рамках "Лістападзіка" - стужкі для дзяцей.
У гэтым годзе фестываль пройдзе з 20 па 26 лістапада. Ігравое кіно ацэніць журы пад старшынствам расійскага рэжысёра і прадзюсара фільма "А зоры тут ціхія" Рэната Даўлецьярава.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам кінафестывалю "Лістапад" віншаванне ў сувязі з адкрыццём форуму.
"Гэта сапраўднае свята таленту і духоўнасці. Пад яго эгідай аб'ядноўваюцца прызнаныя майстры і таленавітая моладзь, дэманструюцца лепшыя дасягненні нацыянальных кінашкол", - прыводзіць словы беларускага лідара яго прэс-служба.
Дэвіз "Лістапада", на думку кіраўніка дзяржавы, адлюстроўвае імкненне да гармоніі, стваральнай дзейнасці і захавання традыцый фестывальных сустрэч.
Новы арганізатар
Нагадаем, у гэтым годзе ў кінафестывалю новы арганізатар. На працягу 11 гадоў "Лістапад" быў праектам "Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". У 2021-м міністэрства культуры правяло адкрыты конкурс на выбар арганізатара, але пасля двух тэндэраў, якія не адбыліся, аб'явіў наладжвальнікам фестывалю "Беларусьфільм".
У мінулым годзе "Лістапад" быў адменены за дзень да свайго пачатку з-за пандэміі каронавіруса, у мерапрыемстве павінны былі прыняць удзел каля 120 карцін з 50 краін.
Першы кінафорум "Лістапад" адбыўся ў Мінску ў 1994 годзе, да 2002 года ён называўся "Міжнародны кінафестываль краін СНД і краін Балтыі".
Чытайце таксама:
Журы "Лістапада" ўзначаліць вядомы расійскі рэжысёр
У кінафестывалю "Лістапад" - новы арганізатар
Мінскі кінафестываль "Лістапад" адменены за дзень да яго пачатку
Вынікі "Лістапада-2019": хто атрымаў прызы міжнароднага кінафестываля
Усе на чырвоную дарожку: як у Мінску адкрылі кінафестываль "Лістапад"