https://bel.sputnik.by/20211103/zhury-lstapada-znachalts-vyadomy-rasysk-rezhysr-1057640126.html
Журы "Лістапада" ўзначаліць вядомы расійскі рэжысёр
Журы "Лістапада" ўзначаліць вядомы расійскі рэжысёр
Sputnik Беларусь
У 2020-м "Лістапад" не адбыўся з-за пандэміі каронавіруса: мерапрыемства адмянілі за дзень да яго пачатку. 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T13:20+0300
2021-11-03T13:20+0300
2021-11-03T13:20+0300
"лістапад"
рэжысёр
каронавірус covid-19
журы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104426/12/1044261218_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_0d27a4926642ace970e657ba14477208.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай мерапрыемству, заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.Нагадаем, сёлета ў кінафестывалю новы арганізатар. На працягу 11 гадоў "Лістапад" быў праектам "Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". У 2021-м міністэрства культуры правяло адкрыты конкурс на выбар арганізатара, але пасля двух тэндэраў, якія не адбыліся, аб'явіў наладжвальнікам фестывалю "Беларусьфільм".Ігравое кіно ацэніць журы пад старшынствам расійскага рэжысёра і прадзюсара фільма "А зоры здесь тихие" Рэната Даўлецьярава.Сёлета фестываль пройдзе з 20 па 26 лістапада, продаж білетаў стартуе ўжо ў наступную пятніцу. На вялікіх экранах Мінска пакажуць больш за 100 фільмаў. Заяўкі на ўдзел у конкурсе даслалі 54 краіны.У колькі абыдзецца "Лістапад"?Агульны кошт правядзення кінафестывалю сёлета складае 775 тысяч беларускіх рублёў (316 тысяч долараў - Sputnik).Набыць білет на "Лістапад" можна будзе за 4-7 рублёў (1,6 - 2,8 долара - Sputnik).Нагадаем, летась "Лістапад" быў адменены за дзень да свайго пачатку з-за пандэміі каронавіруса, у мерапрыемстве павінны былі прыняць удзел каля 120 карцін з 50 краін.Першы кінафорум "Лістапад" адбыўся ў Мінску ў 1994 годзе, да 2002 года ён называўся "Міжнародны кінафестываль краін СНД і краін Балтыі".
https://bel.sputnik.by/20210525/13-kadra-samaga-zhudasnaga-kno-yakoe-vy-adrazu-zakhochatse-peragledzets-1047699874.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104426/12/1044261218_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_f66e12d7f64ce9bd5e6108d9983ca78a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"лістапад", рэжысёр, каронавірус covid-19, журы
"лістапад", рэжысёр, каронавірус covid-19, журы
Журы "Лістапада" ўзначаліць вядомы расійскі рэжысёр
У 2020-м "Лістапад" не адбыўся з-за пандэміі каронавіруса: мерапрыемства адмянілі за дзень да яго пачатку.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай мерапрыемству, заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі.
Нагадаем, сёлета ў кінафестывалю новы арганізатар. На працягу 11 гадоў "Лістапад" быў праектам "Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". У 2021-м міністэрства культуры правяло адкрыты конкурс на выбар арганізатара, але пасля двух тэндэраў, якія не адбыліся, аб'явіў наладжвальнікам фестывалю "Беларусьфільм".
Ігравое кіно ацэніць журы пад старшынствам расійскага рэжысёра і прадзюсара фільма "А зоры здесь тихие" Рэната Даўлецьярава.
Сёлета фестываль пройдзе з 20 па 26 лістапада, продаж білетаў стартуе ўжо ў наступную пятніцу. На вялікіх экранах Мінска пакажуць больш за 100 фільмаў. Заяўкі на ўдзел у конкурсе даслалі 54 краіны.
У колькі абыдзецца "Лістапад"?
Агульны кошт правядзення кінафестывалю сёлета складае 775 тысяч беларускіх рублёў (316 тысяч долараў - Sputnik).
Набыць білет на "Лістапад" можна будзе за 4-7 рублёў (1,6 - 2,8 долара - Sputnik).
Нагадаем, летась "Лістапад" быў адменены за дзень да свайго пачатку з-за пандэміі каронавіруса, у мерапрыемстве павінны былі прыняць удзел каля 120 карцін з 50 краін.
Першы кінафорум "Лістапад" адбыўся ў Мінску ў 1994 годзе, да 2002 года ён называўся "Міжнародны кінафестываль краін СНД і краін Балтыі".