Калючая загарода Еўрасаюза

Эстонія дапаможа Польшчы будаваць загароду на мяжы з Беларуссю

Плануецца, што на мяжу прыбудзе 100 эстонскіх вайскоўцаў. Крыху пазней да іх далучацца вайскоўцы з Вялікабрытаніі.
Sputnik
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Эстонія накіроўвае вайскоўцаў інжынерных войскаў на польска-беларускую мяжу, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыуш Блашчак у Twitter.
"Пачалася рэкагнасцыроўка інжынерных войск з Эстоніі. Мэтай салдат будзе будаўніцтва і рамонт часовай агароджы, а таксама абслугоўванне дарожнай сеткі на польска-беларускай мяжы", - напісаў міністр.
Плануецца, што на мяжу прыбудзе 100 эстонскіх вайскоўцаў. Таксама Эстонія выдзеліць беспілотныя лятальныя апараты і каманды кіравання імі.
Акрамя таго, Вялікабрытанія прыняла рашэнне накіраваць для дапамогі польскім вайскоўцам роту інжынерных войск. Мяркуецца, што брытанскія вайскоўцы прыбудуць у Польшчу да канца лістапада.
Раней Варшава заяўляла, што капітальная загарода на мяжы з Беларуссю будзе пабудавана ў першай палове 2022 года, пачнецца будаўніцтва ўжо ў снежні.

Міграцыйны крызіс

Наплыў у Беларусь мігрантаў пачаўся летам бягучага года. Сітуацыя абвастрылася 8 лістапада, пасля таго, як некалькі тысяч чалавек дабраліся да беларуска-польскай мяжы.
Выхадцы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз кардон, узмацніўшы ахову мяжы з Беларуссю.
Прэзідэнт Польшчы ўвёў на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць інжынерныя загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі прыменены спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек. Беларускія ўлады даюць мігрантам харчаванне і адзенне, аказваюць медыцынскую дапамогу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што пасля ўвядзення санкцый у дачыненні да Мінска і ўзмацнення ціску з боку заходніх краін на стрымліванне патоку нелегалаў у краіны ЕС "няма ні грошай, ні сіл".
Калючая загарода Еўрасаюза
Чэргі – катастрофа: уезду ў ЕС з Беларусі вадзіцелі фур чакаюць па 6-7 дзён
Чытайце таксама:
Польшча гатова закрыць межы з Беларуссю – Маравецкі
Будаваць плот на мяжы Польшчы і Беларусі пачнуць 15 снежня - сенатар
Польшча хоча пабудаваць капітальны плот на мяжы з Беларуссю
Літва агучыла новыя планы па ўзвядзенні "калючага плота" з Беларуссю
Латвія купіла калючы дрот для плота на мяжы з Беларуссю
Украіна выдаткуе $640 млн на ўладкаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй
Патрушаў: мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы – заложнікі дзеянняў Захаду
Польшча выходзіць з ініцыятывай адэкватных рашэнняў па мігрантах – ДПК