Патрушаў: мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы – заложнікі дзеянняў Захаду
14:53 23.11.2021 (абноўлена: 14:55 23.11.2021)
© Sputnik / Дмитрий МарковМігранты ў лагістычным цэнтры
© Sputnik / Дмитрий Марков
Падпісацца
Еўропе трэба не даваць рэкамендацыі Мінску, як дзейнічаць ва ўмовах міграцыйнага крызісу, а спыніць бізнес па перапраўцы мігрантаў, лічыць сакратар Савета бяспекі РФ.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. Мігранты, якія сабраліся на мяжы Беларусі і Польшчы, сталі заложнікамі сітуацыі, створанай Захадам, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў.
Паводле яго ацэнкі, Захад забыўся на дэкларуемыя правы чалавека і палітыку мультыкультуралізму ў сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Такую думку сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалай Патрушаў выказаў у інтэрв'ю "Аргументам і фактам".
На думку Патрушава, незалежна ад матываў, якія прымусілі людзей пакінуць радзіму, "яны сталі заложнікамі сітуацыі, створанай краінамі Захаду".
Ён нагадаў, што сярод мігрантаў ёсць жанчыны, у тым ліку цяжарныя, а таксама да 750 дзяцей дашкольнага ўзросту. Асноўны цяжар клопату аб іх узяла на сябе Беларусь. "Людзей кормяць, абаграваюць, вырашаюць пытанні з часовым размяшчэннем, аказваюць медыцынскую дапамогу", - сказаў сакратар Савета бяспекі.
Замест лагераў для мігрантаў - цкаванне сабакамі
Мікалай Патрушаў звярнуў увагу, што Еўрасаюз абяцаў пабудаваць для мігрантаў лагеры, а Брусель увесь час паўтарае свету аб еўрапейскіх каштоўнасцях, правах чалавека, палітыцы адчыненых дзвярэй.
"Тым часам мігрантаў на польскай мяжы цкуюць сабакамі, бесчалавечна паліваюць з вадамётаў і адгароджваюць калючым дротам, страляюць паверх галоў, паднімаюць у паветра верталёты, каб патокамі паветра размятаць палаткі", - сказаў сакратар Савета бяспекі РФ.
На яго думку, трэба найперш спыніць бізнес па перапраўцы мігрантаў, і займацца гэтым неабходна на ўзроўні Еўрасаюза, асобных яго краін і іх нацыянальных спецслужбаў і праваахоўных органаў.
Цынічны бізнес
Выкарыстанне транзіту праз Беларусь для перавозкі мігрантаў у Еўропу Мікалай Патрушаў назваў прыбытковым і вельмі цынічным бізнесам.
"У пошуках лепшага жыцця людзі ўкладваюць сур'ёзныя сродкі ў паслугі пасрэднікаў, у набыццё авіябілетаў і наём сродкаў перамяшчэння", - адзначыў ён.
Пры гэтым у Беларусь мігранты "ляцяць не бартамі "Белавія", а пераважна чартарнымі рэйсамі". Канчатковая кропка прызначэння - Еўропа, "куды яны накіроўваюцца, часцей за ўсё, да знаёмых і сваякоў, якія раней эмігрыравалі", растлумачыў сакратар Савета бяспекі РФ.
Добра таксама арганізаваны бізнес і ў польскай прыгранічнай зоне, адкуль "мігрантаў, якія прарваліся праз беларуска-польскую мяжу, за пэўныя грошы перанакіроўваюць у Германію", дзе сёння пражываюць 350 тыс курдаў, 4 млн турак, іншых выхадцаў з Блізкага Усходу і дзе можна атрымаць дапамогі ў 4-5 разоў вышэйшыя за сумы, якія тыя зарабляюць у сваіх краінах.
Убіць клін паміж Расіяй і Беларуссю не атрымаецца
Расія сумесна з Беларуссю працягне адэкватна рэагаваць на правакацыі, у тым ліку ваенныя, каля меж Саюзнай дзяржавы, заявіў Мікалай Патрушаў.
Ён падкрэсліў, што Беларусь - найбліжэйшы саюзнік і стратэгічны партнёр Расіі.
"Падпісаны 4 лістапада прэзідэнтамі Расіі і Беларусі пакет новых інтэграцыйных дакументаў яшчэ раз дэманструе асаблівыя саюзніцкія адносіны паміж нашымі краінамі. Спробы ўбіць у іх клін загадзя асуджаны на правал", - сказаў Мікалай Патрушаў.
Таксама на Sputnik:
Палякі выкарыстоўвалі два тыпы светлашумавых гранат супраць мігрантаў – ДКСЭ
Савет бяспекі: Беларусь заўсёды за свой кошт займалася аховай мяжы з ЕС
Захарава пракаменціравала сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі
Дэпутат Дзярждумы Мілонаў: Польшча бачыць у мігрантах канкурэнтаў
Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў парушэнні дзяржаўнай мяжы з Беларуссю
Лукашэнка даручыў ахоўваць мігрантаў у лагістычным цэнтры
Накармілі, абагрэлі і дадому? Што адбываецца з мігрантамі пасля разгону - відэа
Разгон мігрантаў польскімі сілавікамі на мяжы - фота
Газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты