Лётчыкам, якія загінулі пад Баранавічамі, прысвоілі званне "Герой Беларусі"

Беларускія пілоты падчас выканання трэніровачнага палёту сутыкнуліся з непаладкамі лётнай тэхнікі і цаной свайго жыцця адвялі самалёт ад жылых дамоў.
Sputnik
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка сваім указам прысвоіў лётчыкам Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку пасмяротна званне "Герой Беларусі", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Камандзір і лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, якая дыслацыруецца ў Лідзе, удастоены высокага звання за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку.
Самалёт Як-130 разбіўся пад Баранавічамі 19 траўня падчас выканання навучальна-трэніровачнага палёту. У выніку авіяцыйнага інцыдэнту загінулі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка.
Пілоты лідскай авіябазы сутыкнуліся ў небе над раённым цэнтрам з непаладкамі ў сістэме кіравання, але дзякуючы прафесіяналізму і дакладным дзеянням змаглі адвесці мнагатонную машыну ад жылой забудовы.
Вучэбна-баявы самалёт Як-130 упаў паміж дамамі, і ў выніку ўдалося пазбегнуць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Катапультаванне лётчыкаў адбылося адначасова з ударам аб зямлю, таму, на жаль, вайскоўцы загінулі.
Крушэнне ваеннага самалёта ў Баранавічах: расследаванне справы завершана
Таксама на Sputnik:
Стала вядома, пра што казалі пілоты Як-130 перад крушэннем у Баранавічах
З'явіліся дадзеныя з бартавых самапісцаў самалёта, які разбіўся ў Баранавічах
Што адбываецца на месцы крушэння самалёта ў Баранавічах – відэа
У загінулага ў Баранавічах маёра засталося трое дзяцей
Два пілоты загінулі ў Баранавічах пры крушэнні ваеннага самалёта