МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Штогадовая прэс-канферэнцыя прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбудзецца да Новага года, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Па словах Пяскова, разглядаецца 23 снежня, але магчымы і іншыя даты.
"Як у гэтую, так і ў іншыя (даты) таксама разглядаецца. Да Новага года прэс-канферэнцыя адбудзецца", – паабяцаў Пяскоў.
Раней ён казаў, што прэс-канферэнцыя плануецца ў вочным фармаце.
Вялікая прэс-канферэнцыя
Уладзімір Пуцін размаўляе з журналістамі ў фармаце прэс-канферэнцыі штогод, пачынаючы з 2001 года. Перапынак быў зроблены на той час, калі ён з'яўляўся прэм'ер-міністрам краіны - з траўня 2008 года па травень 2012 года. Пасля гэтага практыка правядзення прэс-канферэнцый была адноўлена.
У апошнія гады імпрэза праводзілася ў снежні, каб можна было падвесці вынікі года.
У 2020 годзе фармат мерапрыемства быў зменены з-за каронавіруснай пандэміі. Некаторыя журналісты знаходзіліся ў рэзідэнцыі ў Нова-Агарове разам з Уладзімірам Пуціным, астатнія - каля Цэнтра міжнароднага гандлю, адкуль задавалі пытанні па відэасувязі.
Тады ж прэзідэнт Расіі адказаў на пытанні звычайных грамадзян, сумясціўшы прэс-канферэнцыю з прамой лініяй. Пытанні Уладзіміру Пуціну задавалі таксама грамадзяне замежных дзяржаваў.
Асноўныя тэмы, якія ўзнімаліся падчас леташніх зносін: пандэмія і вакцынацыя, рост цэн і стан эканомікі, выплаты на дзяцей і індэксацыя пенсій, міжнароднае ўмяшанне ў выбары, адносіны з ЗША і сітуацыя на Украіне, "Паўночны паток -2" і газіфікацыя Расіі, сітуацыя на постсавецкай прасторы.
Мерапрыемства доўжылася чатыры з паловай гадзіны. Прэзідэнт Расіі за гэты час адказаў на 68 пытанняў.