МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Авіярэйс, які павінен быў вывезці 25 лістапада з Мінска мігрантаў у Ірак, адменены паводле рашэння авіякампаніі Iraqi Airways, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.
"Перавозчык паведаміў нам, што рэйс не адбудзецца, ён адменены", - растлумачылі ў паветранай гавані.
Як раней паведамлялася, больш за 100 мігрантаў планавалі вылецець у чацвер з Беларусі ў Ірак. Напярэдадні замежнікі прыбылі ў аэрапорт і чакалі адпраўлення ў транзітнай зоне.
У сваю чаргу ў "Іракскіх авіялініях" заявілі, што рэйсы ў Беларусь адменены на 25 і 27 лістапада.
Самалёт з Багдада ў Мінск павінен быў прыляцець у чацвер 25 лістапада. Прыбыццё борта чакалася ў 12.45 па мінскім часе.
Першы эвакуацыйны рэйс у Ірак
Першы спэцрэйс для вяртання іракскіх бежанцаў арганізавалі тыдзень таму, 18 лістапада. Тады прыляцеў Boeing 747, і ў выніку зарэгістраваўся 431 пасажыр (не лічачы маленькіх дзяцей на руках).
Прадстаўнік пасольства Ірака ў Маскве, пры садзейнічанні якога арганізавалі "эвакуацыю", заявіў Sputnik, што рэйсы будуць арганізоўваць па меры з'яўлення заявак ад жадаючых вярнуцца на радзіму.
Дыпламаты падкрэслівалі, што ў Ірак ляцяць толькі тыя, хто вырашыў вярнуцца дадому добраахвотна, нікога гэта рабіць не прымушаюць.
У мінулы чацвер па раскладзе самалёт павінен быў выляцець у 13:45, але быў затрыманы з-за мігрантаў, якія спазніліся. Час вылету перанеслі на 14:30, але ў выніку лайнер вылецеў яшчэ пазней.
Тады самалёт Iraqi Airways спачатку прызямліўся ў Эрбіле - сталіцы аўтаномнай вобласці Курдыстан, а затым накіраваўся ў Багдад. Прэс-сакратар урада Іракскага Курдыстана Гутыяр Адэль паведамляў, што каля 90% пасажыраў на борце спецрэйса былі жыхарамі аўтаномнага рэгіёна.
Таксама на Sputnik:
Беларусь рыхтуе другі рэйс для вяртання бежанцаў на радзіму
МУС: Беларусь у панядзелак пакінулі 118 мігрантаў
"Мігрантам час сказаць праўду": як павярнуць міграцыйны паток назад?
Беларуская турфірма арганізуе эвакуацыйны рэйс з Мінска ў Дамаск
Званок дадому і апошняя надзея: што бежанец з Сірыі сказаў родным - відэа
У гасцях добра, а дома лепш: як праходзіў эвакуацыйны рэйс у Ірак
Больш за 400 бежанцаў захацелі вярнуцца на радзіму рэйсам з Мінска - МЗС Ірака
Названа дата авіярэйса па вывазе іракскіх мігрантаў з Беларусі