Калючая загарода Еўрасаюза

Лукашэнка расказаў, колькі Беларусь ужо патраціла на бежанцаў

Польскія ўлады, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, радуюцца праблеме бежанцаў у Беларусі і не даюць ніякіх грошай на іх утрыманне.
Sputnik
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. На ўтрыманне мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, Беларусь ужо патраціла каля 12,6 мільёнаў долараў, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы ў пятніцу з журналістамі.
"Мы затрацілі на гэтыя мерапрыемствы (дапамога бежанцам на мяжы - Sputnik) 12,5-12,6 мільёнаў долараў, як мне сказаў губернатар. Пасля ўчорашняй маёй заявы (у Еўрасаюзе - Sputnik) няшчасных 260 тысяч (долараў) яшчэ адшкадавалі. Яны нашаму Чырвонаму Крыжу падарылі гэтыя 260 тысяч на дапамогу гэтым людзям", - растлумачыў беларускі лідар.
У панядзелак, 22 лістапада, Еўракамісія распарадзілася выдзеліць бежанцам на мяжы з Беларуссю 700 тысяч еўра на аказанне экстранай дапамогі.
У пятніцу, 26 лістапада, міжнародная арганізацыя Чырвонага Крыжа перадала Беларусі 260 тысяч еўра на гэтыя мэты.
Паводле слоў кіраўніка БКК Дзмітрыя Шаўцова, найбліжэйшым часам з Еўропы паступіць дадатковая падтрымка.
Таксама ў пятніцу ў Беларусь прыбыў гуманітарны груз, які прадаставіў рэгіянальны офіс СААЗ. Гэта лекі, перавязачны матэрыял, медыцынскія інструменты, глюкометры, тэрмометры, атаскопы, танометры і многае іншае.
Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу прыехаў у лагістычны цэнтр "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Ён паглядзеў на ўмовы пражывання мігрантаў, а пасля паразмаўляў з імі. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што для мігрантаў у Беларусі пастараюцца зрабіць усё неабходнае, і адзначыў, што Еўрасаюз пры гэтым практычна нічым не дапамагае.
"Я толькі малю бога, каб ім усё вярнулася. Не народу, а вось гэтым Маравецкім, Дудам і іншым, якія радуюцца гэтай праблеме. Ніякіх грошай яны не даюць, але мы зробім усё, каб яны заплацілі. У Турцыі папросім. Рэджэп (Эрдаган - прэзідэнт Турцыі - Sputnik) мой стары сябар. Для гэтых няшчасных людзей ён знойдзе грошы. Дыяспара дапаможа - мы вырашым гэтую праблему без іх. Няхай у Турцыі людзі не перажываюць - мы разбярэмся", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Колькі ў суткі абыходзіцца ўтрыманне мігрантаў?

Паводле інфармацыі старшага выкладчыка кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юліі Абуховіч, сутачнае ўтрыманне мігрантаў, якія знаходзяцца ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, абыходзіцца краіне ў 20 тысяч еўра.
Паводле яе слоў, ёсць такія затраты, якія пралічыць ужо немагчыма. Гэта - пазаўрочная праца медыкаў, праваахоўнікаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў МНС, журналістаў.
У выдаткі дзяржавы таксама ўваходзяць пашкоджаная інфраструктура ў пункце пропуску "Брузгі", а таксама высечаны лес на мяжы, дзе бежанцы раней зрабілі стыхійны лагер.
Калючая загарода Еўрасаюза
Лукашэнка заклікаў народы Германіі і Польшчы прапусціць да іх мігрантаў
Чытайце таксама:
Лукашэнка – мігрантам: мы не можам учыніць вайну, каб вы прайшлі ў Германію
Лукашэнка прыехаў да мігрантаў на беларуска-польскай мяжы
Лукашэнка: ЗША на фоне крызісу з мігрантамі хочуць развязаць вайну
Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю з эвакуацыйным рэйсам з Ірака
Польшча не хоча ўводзіць новыя санкцыі супраць Беларусі
Пуцін абмеркаваў "беларускіх" мігрантаў з кіраўніком Еўрасавета
Польшча пакуль не збіраецца адкрываць пункт пропуску "Кузніца"