Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін абмеркаваў "беларускіх" мігрантаў з кіраўніком Еўрасавета

© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты ў лагістычным цэнтры
Мігранты ў лагістычным цэнтры - Sputnik Беларусь, 1920, 25.11.2021
Падпісацца
Расійскі прэзідэнт выказаў надзею, што Мішэль "папрацуе з Варшавай", каб не дапусціць ужывання насілля ў адносінах да мігрантаў.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль абмеркавалі ў сераду міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, паведамляе прэс-служба Крамля.
Бакі пацвердзілі неабходнасць наладжвання дыялогу паміж Еўрасаюзам і Мінскам, як гэта было дамоўлена ў тэлефоннай размове беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Ангелай Меркель, што выконвае абавязкі канцлера Германіі.
Субяседнікі адзначылі, што міграцыйны крызіс важна хутка вырашыць на аснове норм міжнароднага гуманітарнага права. Асобна Пуцін звярнуў увагу на тое, што некаторыя еўрапейскія дзяржавы маюць намер увесці чарговыя санкцыі супраць Беларусі з-за нелегалаў. На яго думку, гэта контрпрадуктыўна.
Таксама расійскі прэзідэнт выказаў надзею, што Мішэль "папрацуе з Варшавай", каб не дапусціць гвалту ў адносінах да мігрантаў.

Крызіс на мяжы Беларусі і ЕС

Наплыў у Беларусь мігрантаў пачаўся летам бягучага года. Сітуацыя абвастрылася 8 лістапада, пасля таго, як некалькі тысяч чалавек дабраліся да беларуска-польскай мяжы.
Выхадцы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз кардон, узмацніўшы ахову мяжы з Беларуссю.
Прэзідэнт Польшчы ўвёў на прыгранічных з Беларуссю тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць інжынерныя загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі прыменены спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек. Беларускія ўлады даюць мігрантам харчаванне і адзенне, аказваюць медыцынскую дапамогу.
Будынак МЗС Польшчы ў Варшаве - Sputnik Беларусь, 1920, 23.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Польшча гатова абмеркаваць з Расіяй міграцыйны крызіс
Чытайце таксама:
Мігранты паспрабавалі прайсці ў Польшчу – сілавікі адкрылі стральбу
Кісялёў: ЕС і Польшча ў дачыненні да бежанцаў дэманструюць жорсткасць
Трэба спыніць штучны рух мігрантаў - Барэль
Эстонія дапаможа Польшчы будаваць загароду на мяжы з Беларуссю
Патрушаў: мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы – заложнікі дзеянняў Захаду
Захарава пракаменціравала сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі
Лукашэнка: Беларусь будзе патрабаваць ад Германіі забраць бежанцаў
Францыя спадзяецца, што Пуцін умяшаецца ў сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы
Стужка навiн
0