МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 прыбыла ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Гуманітарку перадаў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) на бязвыплатнай аснове.
У прыватнасці, фонд паставіў прэпарат дэксаметазон у таблетках і ампулах, які прызначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю.
Агульная сума пастаўкі - амаль 400 тысяч долараў.
Медыкаменты, як паведамляе беларускае Міністэрства аховы здароўя, размяркуюць па стацыянарах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Прэпараты будуць выкарыстоўваць для лячэння як хворых на каронавірус, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.
Дададзім, па лініі ЮНІСЕФ да канца 2021 года плануецца новая пастаўка сродкаў індывідуальнай аховы для работы з пацыентамі з COVID-19. Мяркуецца, што кошт гэтай дапамогі будзе перавышаць суму ў 400 тысяч долараў.
Дапамога Беларусі
Адзначым, што з пачатку года Беларусь неаднаразова атрымлівала гуманітарны груз з Кітая ў выглядзе прэпаратаў для вакцынацыі насельніцтва ад каронавіруса.
Акрамя таго, у красавіку ў краіну прыбыў гуманітарны груз для барацьбы з COVID-19 у рамках праекту "Салідарнасць у імя здароўя", які фінансуе Еўрасаюз. Медабсталяванне на суму больш за 800 тысяч долараў пастаўлена ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.
Як тады зазначыў падчас цырымоніі перадачы дапамогі кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель, "гэта не першая пастаўка абсталявання ў Беларусь і не апошняя".
Чытайце таксама:
Новы мутант: СААЗ правядзе надзвычайную сустрэчу з-за штама каронавіруса
Беларусь прайшла пік захворвання на COVID-19 у гэтай хвалі – СААЗ
У Расіі зарэгістравана вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"