Дзве беларускія біятланісткі ўвайшлі ў топ-5 гонкі ў Эстэрсундзе

Біятланісткі прадоўжаць выступленне ў Кубку свету на другім этапе, які з 2 па 5 снежня зноў прыме шведскі Эстэрсунда.
Sputnik
МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Дзве беларускія біятланісткі ўвайшлі ў топ-5 гонкі ў Эстэрсундзе, паведамляе Sputnik.
Дынара Алімбекава зноў стала чацвёртай на этапе КС па біятлоне: яна страляла без промахаў, але хуткасці не хапіла, ад пераможцы Ханны Эберг са Швецыі Алімбекава адстала на 18 секунд.
Дыстанцыю 7,5 км шведка пераадолела за 19 хвілін 1,5 секунды, не дапусціўшы промахаў на двух агнявых рубяжах. Другой стала францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ (+11,3; 0), трэцяй – нарвежка Марце Олсбю-Ройселан (+15,4; 1).
Яшчэ адна беларуска Ганна Сола стала пятай (+27,3 секунды), яна дапусціла адзін промах.
Нагадаем, напярэдадні Алімбекава стала чацвёртай у індывідуальнай гонцы.
Біятланісткі прадоўжаць выступленне ў Кубку свету на другім этапе, які з 2 па 5 снежня зноў прыме шведскі Эстэрсунд.
Каля п’едэстала: Алімбекава 4-я ў першай гонцы Кубка свету. Давідава - першая