За суткі - дэкадная норма: Віцебск накрыла снегам

Камунальныя службы кінулі на ўборку снега ўсе сілы, але прызнаюцца, што "праблемы ёсць".
Sputnik
ВІЦЕБСК, 30 ліс – Sputnik. За мінулую ноч і пачатак дня ў Віцебскай вобласці выпалі 1-1,5 дэкадныя нормы ападкаў, паведамілі Sputnik у Віцебскім філіяле Белгідрамета.
"Сума ападкаў, якія выпалі, значная, за суткі ў вобласці выпала 15-26 міліметраў. Асабліва моцныя ападкі выпалі ў Віцебску і Лепелі", – адзначылі спецыялісты.
У найбліжэйшыя дні па вобласці чакаецца мінусавая тэмпература. 2 снежня ноччу захаваецца мароз, месцамі да -9, а таксама ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, але днём будзе пацяпленне да +5. Уначы і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца.
3 снежня, паводле прагнозаў метэаролагаў у вобласць вернецца зіма, месцамі будуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, а тэмпература ўпадзе да -4..+1 на працягу сутак.
У Віцебску выпалі 1-1,5 дэкадныя нормы ападкаў
Як паведамілі спецыялісты, па норме сярэднесутачная тэмпература пераходзіць праз нуль у сярэдзіне лістапада, гэта значыць, што з гэтага часу пачынаецца кліматычная зіма.
З самай раніцы ў абласным цэнтры камунальныя службы актыўна прыбіраюць снег.
"Горад у снезе, праблемы ёсць, але мы прыбіраем", - падкрэслілі ў аддзеле ЖКГ Віцебскага гарвыканкама.
Камунальнікі "змагаюцца" са снегам
Ва УДАІ па Віцебскай вобласці адзначылі, што колькасць ДТЗ з-за пагаршэння ўмоў надвор'я ўзрасла, і папрасілі вадзіцеляў быць больш акуратнымі на дарогах і пры выкананні манеўраў улічваць умовы надвор'я.
Чытайце таксама:
Да зімы гатовы: у Мінску падрыхтуюць бяспечныя горкі для катання
З першым снегам: пацыенты з траўмамі і абмаражэннямі звяртаюцца ў бальніцы
Відэафакт: гатовы да зімы - у Віцебску ідзе снег