Ядзерная зброя ў Беларусі

"Усе шахты захаваны": эксперт аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі

На тэрыторыі Беларусі захавана ўся інфраструктура для размяшчэння ядзерных узбраенняў, ад якіх рэспубліка пазбавілася яшчэ 25 гадоў таму - каментарый расійскага эксперта, доктара палітычных навук, прафесара Ігара Панарына.
Sputnik
Заява прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасці размяшчэння ў краіне расійскай ядзернай зброі пагучала напярэдадні ў інтэрв'ю гендырэктару МІА “Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву, як падкрэсліў беларускі лідэр, такое магчыма ў адказ на дзеянні заходніх краін.
"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі НАТА размесціць ракеты ядзерныя на тэрыторыі Польшчы, а Польшча хацела б гэтага, але Германія адмаўляецца, то Беларусь папросіць Расію ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі і сказаў, што ўсе шахты захаваны і ўся інфраструктура ў беларусаў захавана для гэтага", ― адзначыў Панарын у палітычным аглядзе на сваім youtube-канале.
Таксама ў выпуску:
выступленне Уладзіміра Пуціна на інвестыцыйным форуме "Россия зовет";
заява Аляксандра Лукашэнкі: у Беларусі ўсе шахты і ўся інфраструктура для ядзернай зброі захавана;
адносіны Расіі і В'етнама выходзяць на ўзровень усёабдымнага стратэгічнага партнёрства;
стала вядома аб новай расійскай гіпергукавой, звышдалёкай ракеце, якая пераадольвае ўсе сістэмы супрацьракетнай абароны;
тры ваенна-транспартныя самалёты ВС Расіі ляцяць у Афганістан;
Швецыя не будзе ўступаць у НАТА;
серыя забойстваў у Мічыгане: школьнік, які страляў са стрэльбы, арыштаваны.
Каментарый палітычнага эксперта, прафесара Ігара Панарына слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.
Таксама на Sputnik:
АДКБ заклікала ядзерныя дзяржавы размяшчаць зброю толькі на сваёй тэрыторыі
Лукашэнка: Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю