МІНСК, 2 сне - Sputnik. Беларуская спартсменка Ганна Сола заваявала трэцяе месца ў спрынтарскай гонцы этапа Кубка свету па біятлоне, які прымае шведскі Эстэрсундзе, перадае Sputnik.
Перамогу ў гонцы на 7,5 км атрымала аўстрыйка Ліза Тэрэза Хаўзэр - 19 хвілін 30,2 секунды. На агнявым рубяжы яна адстралялася без адзінага промаху.
Другой стала шведка Эльвіра Эберг (+12,5 секунды; 2 промахі)
Беларуска Ганна Сола прамазала толькі аднойчы і стала трэцяй, уступіўшы пераможцы гонкі 14,4 секунды.
Беларуска Ганна Сола прамазала толькі аднойчы і стала трэцяй, уступіўшы пераможцы гонкі 14,4 секунды.
Яшчэ адна беларуская спартсменка Дынара Алімбекава зноў трапляе на "кветкавую цырымонію": трэці раз запар яна фінішавала чацвёртай. Адстралялася Дынара, дарэчы, "на нуль".
Ірына Лешчанка фінішавала 24-й, Алена Кручынкіна - 42-й, яе сястра Ірына - 95-й.
Усяго стартавала 114 біятланістак.
У агульным заліку Кубка свету першай ідзе Тэрэза Хаўзэр са 134 ачкамі. На другім месцы замацавалася Дынара Алімбекава (129 ачкоў). Тройку лідэраў замыкае Эльвіра Эберг (111).
Наступная гонка ў жанчын адбудзецца 4 снежня. Яны выйдуць на старт гонкі праследавання.