Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка: адносіны Мінска і Масквы развіваюцца адкрыта і сумленна

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь не адчувае нейкіх падспудных плыняў у адносінах з Расіяй.
Sputnik
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Адносіны Беларусі і Расіі развіваюцца адкрыта і сумленна, аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Наўрад ці мы мы можам сябе ў нечым папракнуць. Адносіны Беларусі і Расіі нарэшце развіваюцца адкрыта, прынцыпова і сумленна", - заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай думы Расіі Вячаславам Валодзіным, які прыбыў у Мінск у чацвер .
Ён адзначыў, што ў адносінах дзвюх краін цяпер "не адчуваецца нейкіх падспудных плыняў".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ўплыў звонку заўсёды быў, але галоўнае - паспрабаваць захаваць агульную "цывілізацыю, якая існавала спрадвеку, наша агульная айчына".
"Няхай сёння выюць, крычаць на Захадзе, што мы ставім перад сабой такія мэты, але гэта так. Не можа быць без Расіі Беларусі. Шкада, што няма Украіны пакуль. Я ўпэўнены, што народ адбудуе, выраўнуе сітуацыю ва Украіне. Але гэта прастора - наша цывілізацыя", - дадаў Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што сутнасць гэтай цывілізацыі ў тым, што мы нікога ніколі не прыгняталі і не будзем прыгнятаць, у адрозненне "ад іх".

Праз Беларусь - на Расію

Беларускі лідэр адзначыў, што "пра іх (заходнія краіны - Sputnik) варта было б менш гаварыць, хоць і паводзяць яны сябе "агідна і брыдка". Хацелі задушыць Беларусь імгненна - не атрымалася, пачалося "павольнае ўдушэнне", адзначыў Лукашэнка.
"Ясна, што гэта ў агульным кантэксце барацьбы супраць Расійскай Федэрацыі, супраць тых сяброў, якія сёння вакол Расіі і Беларусі, у нас рашучая пазіцыя ў гэтым плане. Мы павінны не проста выдужаць, мы павінны развівацца, рухацца наперад, паказваючы ім, што мы без іх абыдземся. Для гэтага ў нас ёсць усё. Я ўпэўнены, што гэта агульная пазіцыя Дзяржаўнай думы, і Вас як кіраўніка", - сказаў Лукашэнка Валодзіну.

Як Брэсцкая крэпасць

Прэзідэнт чарговы раз падкрэсліў, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Уладзімірам Пуціным, яны інфармуюць адзін аднаго аб сітуацыі і плануюць дзеянні на перспектыву.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што ў канцы месяца абодва прэзідэнты "яшчэ раз звераць карты", каб вызначыцца з будучым на наступны год.
Ён спадзяецца, што і іншыя кіраўнікі дзяржаў постсавецкай прасторы таксама далучацца.
"Так што вы не хвалюйцеся за Беларусь: мы пакуль тут трымаемся, у нас ёсць добры прыклад. Як зараз у Расіі гавораць: трымаюцца яны (Беларусь – Sputnik) зараз там, як Брэсцкая крэпасць. Добры прыклад. Таму мы ўжо не будзем Брэсцкай крэпасцю - абложваць нас ніхто не будзе. Але калі людзі не разумеюць нас, мы паспрабуем ім растлумачыць, што мы і робім разам з расіянамі", - папярэдзіў прэзідэнт Беларусі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка ацаніў магчымасць стварэння адзінай валюты з Расіяй
Лукашэнка расказаў, ці з'явіцца прэзідэнт у Саюзнай дзяржавы
Пуцін і Лукашэнка разам наведаюць Крым – Пяскоў