МІНСК, 5 сне – Sputnik. Колькі будуць плаціць уладальнікі кватэр у гарадах пасля адмены падатковай ільготы, расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
"Адмяняецца льгота. Гэта не ўводзіцца новы падатак. Ён сёння існуе. І ён існуе ў сельскай мясцовасці для прыватных дамоў вяскоўцаў, якія 30 гадоў гэты падатак плацяць", - удакладніў Крутой.
Ён нагадаў, што ў 1990-х, калі гэтая льгота была ўведзена, пераважная большасць кватэр – 95 працэнтаў – былі дзяржаўнымі, зараз жа 95 працэнтаў прыпадае на прыватныя кватэры. З улікам розніцы ў даходах гарадскіх і сельскіх жыхароў не ўяўляецца магчымым растлумачыць, з пункту гледжання прынцыпу справядлівасці ў падатковай сістэме, чаму адны такі падатак плацяць, а іншыя не, дадаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.
Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што частка льготных катэгорый будзе захавана – для сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва: пенсіянераў, шматдзетных, інвалідаў і іншых.
"Для астатніх гэта будзе стаўка ад 20 да 50 рублёў у год. Таму сказаць, што гэта ўжо нейкая непад'ёмная ці катастрафічная сума для гараджаніна немагчыма", абазначыў памер падатку Дзмітрый Крутой, падкрэсліўшы пры гэтым, што такім чынам будзе адноўлены прынцып справядлівасці.
Нагадаем, раней паведамлялася, што "падатак на кватэру" плануецца ўвесці з 2022 года.
Мінфін устанавіў графік для выплаты падаткаў на нерухомасць:
не пазней за 15 лістапада 2022 года трэба ўнесці першую авансавую частку – 50% ад налічэння,
не пазней за 15 лістапада 2023 года – астатнюю частку.
Сума будзе налічвацца зыходзячы з агульнай плошчы жылля, падатковая стаўка – 0,1%. Сам падатак будзе ў кожнага розным – у залежнасці ад горада і плошчы кватэры. Налічваецца ён штогод.
Чытайце таксама:
Мінфін яшчэ раз патлумачыў, навошта ўводзяць падатак на кватэры
Як разлічыць суму падатку на кватэру?
Мінфін растлумачыў, каго вызваляць ад "падатку на кватэру"