Мінфін яшчэ раз патлумачыў, навошта ўводзяць падатак на кватэры

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкМакет жылога дома
Макет жылога дома - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2021
Падпісацца
Цяпер у Беларусі падатак на нерухомасць плацяць уладальнікі прыватных дамоў, а жыхары шматкватэрных дамоў пакуль не.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Увядзенне падатку для ўладальнікаў кватэр звязана з неабходнасцю ўстанавіць роўныя ўмовы падаткаабкладання маёмасці фізічных асоб, сказаў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.
Раней міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў патлумачыў жаданне ўлад увесці падатак на кватэры тым, што трэба стварыць умовы, якія зробяць для беларусаў пражыванне ў сельскай мясцовасці больш прывабным, чым у горадзе.

"Цяпер у нас фізічныя асобы - уладальнікі індывідуальнага жылля з'яўляюцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць, а ўладальнікі кватэр у шматкватэрных жылых дамах яго не плацяць", - цытуе намесніка міністра фінансаў БелТА.

На думку Дзмітрыя Кійко, тое, што беларусы раней не плацілі падатак на кватэры, з'яўляецца не чым іншым, як падатковай ільготай, якая да нас прыйшла з таго часу, калі ўвесь жылы фонд быў дзяржаўны.
Цяпер у рэспубліцы практычна ўвесь кватэрны фонд з'яўляецца прыватызаваным, але пры гэтым на яго абслугоўванне ідуць бюджэтныя затраты.
"У прыватнасці, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў мяняюцца ліфты ў жылым сектары, прымаюцца меры па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый. Таму ў мэтах выраўноўвання падатковай нагрузкі паміж грамадзянамі і павышэння рэсурснай базы мясцовых бюджэтаў прапануецца гэту льготу адмяніць", - растлумачыў намеснік міністра.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што рэалізацыя гэтай падатковай ініцыятывы будзе праходзіць паэтапна, таму "ў наступным годзе, калі гэта мера будзе прынята, трэба будзе ўнесці авансавы плацеж у памеры 50 працэнтаў, а ўжо ў 2023 годзе даплаціць астатнюю суму".

Падатак на кватэру

Гадавы падатак на стандартную 60-метровую кватэру ў райцэнтрах складзе 27 рублёў, у Мінску - 48,6 рубля. Першую частку - авансавую - трэба будзе заплаціць не пазней за 15 лістапада 2022. Астатак - не пазней за 15 лістапада 2023 года. "Напаміналкі" да 1 верасня з налічанай для выплаты сумай будзе дасылаць падатковая.
Вызваляць ад выплаты падатку пенсіянераў, недзеяздольных грамадзян, салдат тэрміновай службы і тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, інвалідаў І і ІІ групы, непаўналетніх, членаў шматдзетных сямей, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Антураж дома ў сядзібе Балачанка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2021
Для ўладальнікаў аграсядзіб у Беларусі могуць падняць падаткі
Чытайце таксама:
Мінфін растлумачыў, каго вызваляць ад "падатку на кватэру"
Падатак на кватэру ўвядуць у Беларусі. Якім ён будзе?
Ці з'явяцца ў Беларусі новыя падаткі?
Стужка навiн
0