Мігранты папрасілі дапамогі ў Папы Рымскага, каб ён звярнуў увагу на іх лёсы. Глядзіце відэа Sputnik аб тым, якім быў чарговы дзень у лагеры бежанцаў.
Дарэчы, дзецям у транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы ўчора зноў раздавалі мяккія цацкі. А беларускі Чырвоны Крыж паведаміў, што абуў у цёплы абутак амаль усіх мігрантаў у часовым цэнтры размяшчэння.
"За апошнія 4-5 дзён раздалі 650 пар жаночага абутку, больш за 200 - мужчынскага. У суме раздалі за ўвесь час каля 1,5 тыс пар дарослага абутку і прыкладна 400 пар дзіцячага", - расказаў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Мігранты ўсё лепш прыстасоўваюцца да жыцця ў ТЛЦ. Цяпер у лагеры прапануюць паслугі не толькі па стрыжцы, але і па доглядзе за барадой. Прычым асвойваюць такое рамяство самі пастаяльцы цэнтра.
Самі ж і асвойваюць майстэрства гатавання ў палявых умовах. Вучацца варыць бульбу ў мундзіры. Але кажуць, што ў вайсковай печцы гэтая справа зацягваецца. Трэба чакаць цэлыя дзве гадзіны, затое атрымліваецца вельмі смачна і сытна.
Глядзіце таксама:
Дом на паперы: малюнкі расказалі, пра што мараць дзеці бежанцаў - відэа
Мігрантаў усё менш: што адбываецца ў крызісным цэнтры на мяжы – відэа
Калідора не будзе: калі Лукашэнка вырашыць праблему з мігрантамі – відэа
Цяпер яшчэ і лечаць: для мігрантаў на мяжы адкрылі міні-паліклініку – відэа
Галоўная праблема: як падзяліць 900 пар абутку на 2 тысячы мігрантаў – відэа
"Хто хоча на Захад – ваша права, лавіць не будзем": Лукашэнка ў мігрантаў – відэа
Такой лазні яны не бачылі: мігрантам арганізавалі водныя працэдуры – відэа