Калючая загарода Еўрасаюза

"Мы таксама людзі": бежанцы зноў зладзілі мітынг на мяжы

Разам з дарослымі з плакатамі выйшлі і дзеці, яны спадзяюцца, што адбудзецца навагодні цуд, і палякі іх прапусцяць у Еўрасаюз.
Sputnik
МІНСК, 13 сне - Sputnik. Мігранты, якія часова жывуць у транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску "Брузгі", зноў арганізавалі мітынг, перадае Sputnik.
Дарослыя і дзеці выйшлі з рознымі плакатамі. Яны распавялі карэспандэнту Sputnik, што нагодай стала інфармацыя аб смерці чатырохгадовай дзяўчынкі Эйлін, якая здолела патрапіць на тэрыторыю Польшчы. Ніякіх падрабязнасцяў няма - афіцыйна пра гэта ніхто не паведамляў.
Бежанцы выйшлі з плакатамі, на якіх напісана: "Калі ласка, дапамажыце. Чаму Эйлін? Не дайце нашым дзецям сустрэць Новы год у джунглях. Мы таксама людзі".
Раней падчас сваіх выступленняў мігранты прасілі дапамогі ў Папы Рымскага, каб ён звярнуў увагу на іхнія лёсы. Таксама яны заяўлялі, што не жадаюць вяртацца на радзіму, бо там яны будуць у вялікай небяспецы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што мігрантам, якія знаходзяцца ў ТЛЦ "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, "рэкамендуюць вызначыцца са сваім далейшым лёсам".
Утрыманне бежанцаў, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, абыходзіцца Беларусі нятанна: на канец лістапада сума ўсіх затрат складала каля 12,5 мільёна долараў, з таго часу яна павялічылася.
Калючая загарода Еўрасаюза
Роўна 30 дзён на мяжы і 10 градусаў марозу: як выжываюць мігранты – відэа
Чытайце таксама:
Улады Ірака падлічылі колькасць эвакуіраваных з Беларусі бежанцаў
Выхадны ў лагеры бежанцаў: шчаслівыя бацькі, футбол і ўрокі рускай
Сядзеў у турме, паліў марыхуану: дзіўныя гісторыі мігрантаў на мяжы