МІНСК, 15 сне – Sputnik. У Беларусі адкрываюцца навагоднія кірмашы, сёлета іх будзе ў два разы больш, чым у мінулым годзе, расказаў у пятніцу журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала.
Паводле яго слоў, ужо разгорнута каля 430 кірмашоў па ўсёй краіне - напярэдадні мінулага Новага года іх было каля 200. Прадстаўнік міністэрства растлумачыў, што ў 2020-м святочных кірмашоў было менш з-за каронавірусных абмежаванняў. Цяпер жа пандэмійная сітуацыя больш-менш спакойная.
Працаваць кірмашы будуць практычна месяц, купіць на іх можна будзе навагоднюю атрыбутыку, а таксама пакаштаваць глінтвейн, гарачы шакалад і калядныя пірагі.
Жыгала таксама нагадаў, што асноўнай святочнай лакацыяй у навагоднюю ноч стане сталічная пляцоўка каля Палаца спорту. Акрамя драўляных домікаў з гандлем, тут будзе ўстаноўлена вялікая канцэртная пляцоўка. Урачыстая праграма пройдзе 25 снежня і непасрэдна ў навагоднюю ноч.
Прадстаўнік МАРГ дадаў, што ўжо з 17 снежня ў Мінску і рэгіёнах пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы. Цана на ёлку ці хвою стартуе ад 10 рублёў.
Таксама на Sputnik:
Новы год з хлапушкамі: продаж піратэхнікі зноў дазволілі ў Беларусі
Стала вядома галоўная лакацыя навагодняй ночы ў Мінску
Першае Раство Байдэнаў у Белым доме: як Джыл упрыгожыла рэзідэнцыю (фота)
У Мінску ўстанавілі першую навагоднюю ёлку
Месяц да Каляд: кірмашы і шопінг у разгары