Калючая загарода Еўрасаюза

Яшчэ больш за 250 мігрантаў пакінулі Беларусь спецрэйсам

Для бежанцаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца ў Ірак.
Sputnik
МІНСК, 17 сне - Sputnik. Больш за 250 мігрантаў пакінулі Беларусь на самалёце ў пятніцу, рэйс з Мінска ў Эрбіль выконваюць "Іракскія авіялініі", паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.
На рэйс зарэгістраваліся 258 пасажыраў, у тым ліку адно дзіця да двух гадоў. А аэрапорце Эрбіля Boeing 747-400 прызямліцца ў 17:30 па мясцовым часе (супадае з мінскім).

Эвакуацыйныя рэйсы

Для мігрантаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца ў Ірак.
Як раней паведамілі ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, каля 120 бежанцаў звярнуліся з просьбай дапамагчы вярнуцца на радзіму. Людзям зрабілі новыя дакументы - іракскія ўлады аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў у цэнтры "Брузгі".
Па апошніх дадзеных, цяпер у ТЛЦ "Брузгі", дзе раней размясцілі мігрантаў, знаходзяцца каля 700 чалавек, 40% з іх - жанчыны і дзеці.
Калючая загарода Еўрасаюза
Польскі вайсковец папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі
Чытайце таксама:
Мігранты з'язджаюць: яшчэ 120 чалавек звярнуліся ў МАМ па новыя пашпарты
Улады Ірака падлічылі колькасць эвакуіраваных з Беларусі бежанцаў
Сядзеў у турме, паліў марыхуану: дзіўныя гісторыі мігрантаў на мяжы