МІНСК, 19 сне – Sputnik. Улады Грэцыі ўвялі з сённяшняга дня абавязковы ПЦР для турыстаў з усіх краін, паведаміў афіцыйны прадстаўнік грэчаскага ўрада Іааніс Іканому.
Рашэнне было прынята ў сувязі з распаўсюджваннем штама "амікрон", гэта адна з мер у рамках узмацнення барацьбы з COVID-19. Улады жадаюць выйграць час для ахопу вакцынацыяй насельніцтва і запаволіць распаўсюджванне інфекцыі.
Так, з 19 снежня вандроўнікі павінны мець пры сабе адмоўны тэст на каронавірус, зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да паездкі ці экспрэс-тэст, зроблены за суткі.
"Выключэнне складуць вандроўнікі, якія былі за мяжой менш за 48 гадзін. Мера набудзе сілу раніцай у нядзелю, 19 снежня", - паведаміў Іканому.
Ён адзначыў, што рашэнне ўлад будзе дзейнічаць да 10 студзеня 2022 года і ўводзіцца на час навагодніх свят. Прычым распаўсюджваецца яно і на грамадзян Грэцыі, якія раней маглі вяртацца ў краіну без тэста.
Абавязковы ПЦР павінны рабіць усе, у тым ліку дзеці ад пяці гадоў. Правяраць дакумент будуць у аэрапортах, на вакзалах і ў пагранічных пунктах пропуску.
Чытайце таксама:
СААЗ ацаніла эфектыўнасць вакцын Pfizer і AstraZeneca супраць амікрона
У Расіі нагадалі аб змене правіл уезду: што новага для беларусаў?
Непрышчэпленым людзям варта пачакаць з паездкамі – СААЗ
Першая краіна закрыла межы для замежнікаў з-за новага штама
Новы вельмі небяспечны штам каронавіруса выявілі ў ПАР