Луцкі: прэзідэнт даручыў ацаніць дзеянні А1 і прыняць самыя цвёрдыя меры

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта папярэдзіў, што падобныя дзеянні – "злівы" персанальных даных абанентаў – не будуць дазволены ні адной кампаніі, меры будуць прыняты.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. За "зліў не таго кантэнту і не туды" Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць самыя жорсткія меры ў адносінах да кампаніі А1, аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі.
Пасля затрымання прэс-сакратара беларускага мабільнага аператара А1 Мікалая Брэдзелева, у кампаніі пачаліся разборы. Па версіі дзяржТБ, ён перадаваў у Тelegram-каналам, прызнаным у краіне экстрэмісцкімі, некаторыя даныя абанентаў - прадстаўнікоў сілавога блока і дзяржслужачых.

"Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдэр А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у пэўным сэнсе "зліваў" не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У сувязі з гэтым прэзідэнтам дадзена даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі", - Паведаміў Луцкі ў каментарыі "СБ. Беларусь сегодня".

Ён таксама дадаў, што адносна А1 "будуць прыняты "самыя жорсткія меры" - па даручэнні прэзідэнта. Усё для таго, каб разабрацца, што адбылося і ў далейшым не дапусціць такіх "зліваў".
"Нельга такім чынам працаваць на тэрыторыі нашай краіны. А1 – міжнародная кампанія, і што б там не казалі, што яны працуюць па правілах, у кампаніі ўсё перакрэслена нахабным чынам", – пракаменціраваў Луцкі апошнія навіны вакол аператара.

Уцечка даных

10 снежня стала вядома аб затрыманні прэс-сакратара беларускага мабільнага аператара - кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. У эфіры дзяржТБ паведамілі, што паўтара года работнік зліваў карпаратыўную інфармацыю - асабістыя даныя абанентаў, якія затым публікаваліся ў Тelegram-каналах, пазней прызнаных экстрэмісцкімі.
Даныя дзяржслужачых і прадстаўнікоў сілавога блока пазней выкарыстоўваліся "для цкавання, пагроз і булінгу".
У кампаніі А1 запэўнілі, што ў іх "строгія правілы і працэдуры для прадухілення незаконных парушэнняў абароны дадзеных і расследаванні магчымых парушэнняў". Акрамя таго, там паабяцалі, што для абароны супрацоўнікаў A1 Telekom Austria Group будуць выкарыстоўваць усе даступныя юрыдычныя і дыпламатычныя каналы.
Аператар A1 з'яўляецца правайдэрам розных тэлекамунікацыйных паслуг у Беларусі. Ён прыйшоў на рынак рэспублікі ў 1999 годзе, стаўшы першым мабільным GSM-аператарам у краіне. З лістапада 2007-га A1 уваходзіць у склад групы A1 Telekom Austria Group – еўрапейскага падраздзялення холдынга America Movil. Цяпер абанентамі сувязі A1 у Беларусі з'яўляюцца звыш 4,9 мільёна грамадзян, больш за 1,1 мільёна - маюць доступ да "стацыянарнага" інтэрнэту праз паслугі кампаніі.

Пратэстныя справы

Са жніўня 2020 года ў Беларусі распачаты сотні крымінальных спраў па фактах "зліваў" у інтэрнет персанальных даных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, суддзяў, дэпутатаў, чыноўнікаў.
Аналагічнае абвінавачанне прад'яўлена ў тым ліку і расіянцы Сафіі Сапеге, якую затрымалі разам з заснавальнікам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам. Па справе таксама праходзяць некалькі былых супрацоўнікаў "Белтэлекама".
Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС: не танцую пад вашу музыку
Чытайце таксама:
Расследаванне справы расіянкі Сафіі Сапегі завершана
Беларусь навучыць Узбекістан змагацца з экстрэмістамі
Праваахоўнікі поўнасцю кантралююць абстаноўку ў Беларусі – Швед
"Збеглыя" збіраюцца зноў вывесці народ на вуліцы – Лукашэнка
МУС: "NEXTA, "NEXTA-Live" і "LUXTA" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем