Відэа

Тры расійскія ваенныя самалёты эвакуіравалі людзей з Афганістана – відэа

Ваенна-транспартныя самалёты ВКС Расіі вывезлі грамадзян з Афганістана. Глядзіце на відэа, як прайшла эвакуацыя.
Sputnik
Транспартнікі вывезлі на падмаскоўны аэрадром з Кабула каля 200 чалавек, перадае Мінабароны Расіі. Сярод эвакуіраваных – грамадзяне Расіі, Кыргазстана і афганскія студэнты, якія вучацца ў РФ.
"Ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 Мінабароны Расіі, задзейнічаныя ў эвакуацыі грамадзян з Ісламскай Рэспублікі Афганістан, здзейснілі пасадку на аэрадроме "Чкалаўскі" Маскоўскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Для таго, каб пераадолець шлях з Кабула ў Маскву, самалёты зрабілі дзве дазапраўкі - у Таджыкістане і Кыргызстане.
Эвакуацыя была арганізавана па даручэнні прэзідэнта Расіі і міністра абароны краіны. Для гэтага была створана авіягрупоўка з трох самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі.
Раней самалёты Мінабароны РФ даставілі 36 тон гуманітарнага грузу ў Афганістан.
Таксама на Sputnik:
Беларускія разведчыкі задзейнічалі беспілотнікі на мяжы з Афганістанам
У Кабуле каля мячэці здарыўся моцны выбух - ёсць ахвяры
Будуць адсякаць рукі? Талібы вяртаюць цялесныя пакаранні ў Афганістане
Расія не навязвае талібам ніякіх умоў - МЗС РФ
Пуцін: свету прыходзіцца расхлёбваць наступствы эксперыментаў у Афганістане