МІНСК, 21 сне – Sputnik. У другім чытанні Палатай прадстаўнікоў прыняты законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год", паведамілі ў прэс-службе беларускага парламента.
Згодна з прынятым дакументам даходы ў бюджэце на будучы год прадугледжаны ў памеры 27 827,5 мільёна рублёў, што на 1 573,4 мільёна рублёў, або на 6%, больш за чаканае выкананне 2021 года.
"Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў рэспубліканскага бюджэту з'яўляюцца: падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы парламента.
Пры гэтым выдаткі на будучы год складуць 30 672,2 мільёна рублёў, ці 104,4% да чаканага выканання 2021 года. Такім чынам, дэфіцыт дзяржаўнай казны складзе 2,84 мільярда рублёў.
"Прадугледжана фарміраванне сямейнага капіталу ў суме 379,7 мільёна рублёў", - асабліва адзначылі ў прэс-службе парламента.
Цікава, што ў наступным годзе ў бюджэт краіны будуць уключаны сродкі такіх бюджэтных фондаў, як фонд нацыянальнага развіцця, рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд, рэспубліканскі дарожны фонд, рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі, рэспубліканскі фонд грамадзянскай авіяцыі.
Чытайце таксама:
Беларускі прэм'ер ацаніў стан эканомікі краіны
Яшчэ менш: рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца
Стаў вядомы бюджэт фонду сацабароны і памер пенсій на 2022 год
Лукашэнка заявіў аб рэкордным станоўчым сальда знешняга гандлю
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за 9 месяцаў склаў 1,1 млрд рублёў