28 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча кіраўнікоў краін СНД

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што ў рамках саміту, магчыма, адбудзецца асобная двухбаковая сустрэча расійскага і беларускага лідараў.
Sputnik
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 28 снежня ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Там падкрэслілі, што мерапрыемства адбудзецца па ініцыятыве прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі

У сераду прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў заявіў журналістам, што "ёсць падрыхтоўка да асабістай сустрэчы прэзідэнтаў" Расіі і Беларусі.
Пра тое, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць сустрэчу да канца 2021 года, Пяскоў паведамляў і раней. Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб гэтым яшчэ на пачатку снежня.
"Мы своечасова анансуем гэтую дату... Да Новага года, так, да канца года", - так адказваў Пяскоў журналістам на пытанне аб тым, ці будзе яшчэ адна сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў 2021 годзе.
Як адзначаў прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы са спікерам Дзярждумы Вячаславам Валодзіным у Мінску, ён хоча абмеркаваць са сваім расійскім калегам планы на будучы год.
Таксама на Sputnik:
Вынікі беларускага старшынства ў СНД падвялі ў Мінску
Пяскоў: ні СНД, ні СД не з'яўляюцца спробай рэінкарнацыі СССР
Няпросты шлях: Лукашэнка павіншаваў лідэраў СНД з 30-годдзем Садружнасці
Пасяджэнне савета прэм'ер-міністраў краін СНД – відэа
У Сочы пагранічнікі краін СНД прааналізавалі сітуацыю на знешніх рубяжах