Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Кіеў рыхтуецца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе – МЗС РФ

Украіна павялічыла ваенны бюджэт амаль на 20%, пры гэтым замежная прысутнасць у краіне ўвесь час расце.
Sputnik
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Улады Украіны, здаецца, рыхтуюцца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе замест таго, каб пакласці канец грамадзянскай вайне, якая доўжыцца ўжо восьмы год, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Дыпламат падмацавала сваё меркаванне агучаным у Вярхоўнай радзе рашэннем – кіраўнік украінскага ўрада Дзяніс Шмыгаль заявіў аб павелічэнні ваеннага бюджэту краіны ў 2022 годзе амаль да 12 млрд долараў.
"Гэта 12 млрд долараў на вайну са сваімі грамадзянамі, тымі самымі, пра якіх так часта гавораць і думаюць толькі тады, калі падпісваюць ваенныя бюджэты. На 20% павялічыўся ваенны бюджэт Украіны. Які мір?" – лічыць Захарава.
Яна таксама звярнула ўвагу, што міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заклікаў краіны Захаду прадаставіць Кіеву, апроч абарончых, яшчэ і наступальныя ўзбраенні.
"Каб, відаць, ужо пытанне Данбаса закрыць канчаткова, ці што?" - зноў задалася пытаннем афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС, заўважыўшы, што замежная прысутнасць на Украіне пастаянна расце. Паводле яе звестак, на лініі судакранання ў Данбасе знаходзяцца чатыры тысячы ваенных інструктараў з ЗША.
Расія ў чарговы раз заклікала Захад прыкласці намаганні, каб заахвоціць яго выконваць мінскія дамовы.

"У які раз мы заклікаем заходніх куратараў Украіны, у тым ліку міжнародныя структуры, якія імкнуцца не заўважаць нічога з таго, што там праходзіць і адбываецца, перастаць глядзець альбо ў іншы бок, альбо скрозь пальцы, на дзеянні кіеўскага рэжыму і прыкласці нарэшце хоць нейкія мінімальныя намаганні, каб заахвоціць яго да выканання мінскіх пагадненняў", - сказала Захарава.

Дыпламат упэўнена, што без гэтага немагчыма дасягненне ўстойлівага міру, не толькі ў Данбасе, але і ў агульнаеўрапейскім маштабе.

Масква занепакоена перакідкай тэхнікі

Паводле апошніх звестак ААН, ахвярамі канфлікту ў Данбасе, які доўжыцца з красавіка 2014 года, сталі каля 13 тысяч чалавек. Урэгуляванне сітуацыі абмяркоўваюць падчас сустрэч кантактнай групы.
Аднак і пасля пагадненняў аб перамір'і ў ДНР заяўлялі аб абстрэлах украінскай цяжкай артылерыяй жылых раёнаў. Расія неаднаразова заяўляла, што Кіеў не выконвае мінскія пагадненні і зацягвае перамовы.
Таксама адзначалася, што Украіна накіравала ў Данбас палову ўсяго асабовага складу сваіх Узброеных сіл. Масква выказвала занепакоенасць перакідкай ваеннай тэхнікі краін НАТА да расійскіх меж і ростам колькасці заходніх інструктараў у Данбасе.
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін выказаў меркаванне, што Кіеў рыхтуе ваенную аперацыю ў Данбасе
Таксама на Sputnik:
Лаўроў: Украіну трэба прымушаць выконваць Мінскія пагадненні
"Усё залежыць ад Кіева": Васерман зрабіў прагноз для Расіі, Украіны і Данбаса
Украінскія вайскоўцы прасілі расіян выратаваць Крым ад НАТА – Лукашэнка
МЗС РФ: Захад пад выглядам інструктараў перакідвае на Украіну баевікоў
Лукашэнка назваў пазіцыю Мінска ў выпадку сутыкнення Расіі з агрэсіяй Украіны